ВЯСЕЛЬНЫЯ ПРЫГАВОРКІ ПРЫ ДЗЯЛЬБЕ КАРАВАЯ Будзь багата, як зямля, здарова, як вада, пладавіта, як свіння. Жук А.І., 1934 г.н., 2004. Уласаўцы Жытл. Гэтыя грошы я сама зарабляла, хачу, каб маладая маладога пацалавала. Лунь A.M., 1916 г.н., 1998. Заполле Кос. Дару акрайчык, каб быў сын Мікалайчык. Зайка А.П., 1911 г.н., 1980. Заполле Кос. Дару букет бярозы, каб муж дахаты прыходзіў цвярозы. Міхнюк Г.Ф., 1942 г.н., 2001. Размеркі Стайк. Дару бурачком, каб не быў дурачком. Лушчык В.І., 1930 г.н., 1983. Алынаніца Квас. Дару вам качаргу, каб у кожным вуглу было па хлапцумалайцу, а пасярод хаткі бегалі дзяўчаткі. Стась Я.І., 1948 г.н., 1991. Заполле Кос. Дару вам рубель, каб купілі карабель, днём каталіся, а ноччу цалаваліся. Стась Я.І., 1948 г.н., 1991. Заполле Кос. Дару вядро суніц, каб не глядзеў на чужых маладзіц. Шскун А.Б., 1967 г.н., 2008. Жамайдзякі Міл. Дару вянок цыбулі, каб не давалі (не паказвалі) адно аднаму дулі. Шчурко Ф.А., 1926 г.н., 2001. Заполле Кос. Дару грошы i кладу на канты, каб былі чатыры сыны i усе музыканты. Здзітавец А.М., 1912 г.н., 1985. Заполле Кос. Дару грошы i пень, каб малады меў моц увечары i ўдзень. Міхнюк В.В., 1938 г.н., 1990. Размеркі Стайк
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
7 👁