ЯЗЫКАЛОМКІ Ад бацвіння — naci свіння, ад гароху — паспі троху, ад капусты — жывот тлусты. Лушчык В.І., 1930 г.н., 2001. Алыпаніца Квас. Жабрак жабрака жабраваць вучыць. Лісок H.B., 1929 г.н., 2001. Альшаніца Квас. Ішоў кнур з кнуранятамі. Зайка Ф.Я., 1907 г.н., 1984. Заполле Кос. Каласы каласавалі, каласавалі, выкаласаваліся. Лушчык І.І., 1928 г.н., 1985. Алынаніца Квас. Каму па каму, a каму i два камы. Зайка А.П., 1911 г.н., 1985. Заполле Кос. Ком — тут: бульбяная каша. Макацёр, макацёр, поўны рукі верацён, як ідзе, то прадзе, як сядзіць, то гудзіць. Лушчык В.І., 1930 г.н., 2001. Алынаніца Квас. Мачаха — чаха, чортава саха, чорт ёю граў i соху паламаў. Зайка Г.А., 1900 г.н., 1984. Заполле Кос. Павук вусаты наеўся салаты, салата спушыла, павука задушыла. Лушчык В.І., 1930 г.н., 2001. Алынаніца Квас. Перапіў, пераеў, пералушчыў. Ніхто не такі, як пастух такі: i дома жарэ, i з сабою бярэ, а прыйдзе дахаты — "дай, маці, есці!" Лушчык В.І., 1930 г.н., 2001. Алыланіца Квас. Гэтая языкаломка - імітацыя словамі песні жаўранка. Пуп, пуп наеўся круп, крупы спушылі, пупа задушылі. Зайка А.П., 1911 г.н., 1985. Заполле Кос. 6. А.Зайка
10 👁