Даўняя вясёлая прыгаворка, якая гучала ў беднай сям'і, дзе часам не было чым павячэраць.
а) "Што на вячэру?" - "Яглі! Каб хутчэй спаць ляглі". Зайка А.П., 1911 г.н., 1985. Заполле Кос.
Што гэта за бяда, калі п'ецца вада? Лушчык І.І., 1928 г.н., 1985. Альшаніца Квас.
Так жартуе з сябе ўволю наеты чалавек.
Што мы - на мякіну робім? Рабчэня У.І., 1940 г.н., 2002. Заполле Кос.
"О, як вы много ўсяго накуплялі!" - "А шчо мы - на мякіну робім?" (з аповеду інф.).
Штосьці ў горле таранчыць, трэба горла прамачыць. Голуб І.В., 1931 г.н., 2002. Скураты Квас.
Бяседная прыгаворка.
Як дам у шыю, то чорт другую прышые. Лушчык В.І., 1930 г.н., 2000. Альшаніца Квас.
Як ем, то глух і нем. Міхнюк Г.Ф., 1942 г.н., 2002. Размеркі Стайк.
Так кажуць, калі хочуць спыніць гаворку за сталом.
"Як зваць?" - "Як крупы драць". Зайка А.П., 1911 г.н., 1980. Заполле Кос.
Як здаецца, то хрысціцца трэба. Ціток І.І., 1951 г.н., 1997. Заполле Кос.
Пажаданне чалавеку, не ўпэўненаму ў чымсьці.
"Як здароўе?" - "Горшае, як было, але лепшае, чым будзе". Рабчэня У.І., 1940 г.н., 2006. Заполле Кос.
Дасціпны адказ на пытанне пра здароўе.
Які з яго пан: на саломе спіць, пазурамі чухаецца. Лушчык В.І., 1930 г.н., 2000. Альшаніца Квас.
Так смяюцца з чалавека, які выбіўся ў невялікага чыноўніка і надта ганарыста паводзіць сябе.
Як толькі якое, то адразу. Лушчык І.І., 1928 г.н., 1990. Альшаніца Квас.
Так смяюцца са схільнага да бойкі чалавека.
90 👁