Старонка 157
◀ / 290 ▶
Як ты да мяне па-людску, то і я да цябе па-чалавечы. Лушчык В.І., 1930 г.н., 2000. Альшаніца Квас. "Жонка ўсё хварэла, есьці ні варыла, хаты ні прыбірала — паміраць сабралася. А мужык плача, галосіць: "І якое табе даць рады, кап ты ачуняла?" — "Ведаяш, Сьцяпанко, стары дуб у Дзядох расьце, ідзі да яго, бо людзі кажуць, што ён гаворыць, якую раду даць хвораму". Пайшоў мужык, а яна другою дарогаю абагнала яго, улезла ў дупло дуба і чакая. Стаў Сьцяпан перад дубом ды пытаяцца: "Дубе, дубе, скажы, чым жонцы памагчы?" Дуб адказвая жаночым голасом: "Ні сьпі ўначы, а часьцей жонку варушы!" Так і зрабіў ён. Прачнуўся ранком, а ў хаце прыбрано, на стале — аладкі зь яечняю. І жонка здаровая, вясёлая. Глядзіць Сьцяпан на жонку і дзівіцца. А яна кажа: "Як ты да мяне па-люцку, то і я да цябе па-чалавечы" (з аповеду інф.). Ямо хлеб усякі: белы, чорны і ніякі. Рабчэня У.І., 1940 г.н., 2005. Заполле Кос. Так кажуць, калі не заўсёды хлеб бывае на стале. Ясна як цёмная ноч. Зайка А.Ф., 1948 г.н., 2013. Заполле Кос.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
91 👁
◀ / 290 ▶