“Хто?” — “Хто хто? Хтокала!” Зайка А.П., 1911 г.н., 1980. Заполле Кос.
Хтокала — тут: той, хто пытае.
Ці выйграў, ці прайграў. Воўна І.Л., 1934 г.н., 1991. Заполле Кос.
Так кажа чалавек, схільны да рызыкі.
Ці запаленне, ці рожа — ад мяне дапаможа. Рабчэня У.І., 1940 г.н., 2002. Заполле Кос.
Так жартуе мужчына, які прапануе жанчыне сябе замест лекаў. “Хадзем, вылечу. Ці запаленне, ці рожа — ад мяне дапаможа” (прыклад інф.).
Ці пан, ці прапаў. Шчурко М.А., 1936 г.н., 2001. Заполле Кос.
“Ціт, ідзі малаціць!” — “Жывот баліць”. — “Ціт, ідзі есці!” — “А дзе мая вялікая лыжка?” Здзітавец М.М., 1885 г.н., 1966. Заполле Кос.
Вядомая показка пра гультая.
Ці я з дзвюх рук ем?! Лушчык В.І., 1930 г.н., 1998. Альшаніца Квас.
Так кажа пра сябе чалавек, які шмат і цяжка працуе.
Цыбуля горка — усе ядуць, замуж кепскі — усе ідуць. Лушчык В.І., 1930 г.н., 1995. Альшаніца Квас.
Цяпло, аж з носа пацякло. Голуб І.В., 1931 г.н., 2000. Скураты Квас.
Часам — з квасам, парою — з бядою. Куіс М.Д., 1925 г.н., 2003. Косава.
Так адказвае чалавек, калі пытаюцца ў яго, як жыве.
Чый бы ні быў бычок, абы цяля наша. Лушчык В.І., 1930 г.н., 2001. Альшаніца Квас.
Адкажуць бацькі людзям на папрок, на насмешку, што іх дачка нагуляла дзіця.
“Што варыла?” — “Яглі! Галодныя спаць ляглі”. Бахур Г.В., 1923 г.н., 2003. Яглевічы Ягл.
90 👁