Прыказкі і прымаўкі з Косаўшчыны (2015). А. Ф. Зайка

 ◀  / 290  ▶ 
ЖАРТЫ, КАЛАМБУРЫ, ПРЫГАВОРКІ» 155 Даўняя вясёлая прыгаворка, якая гучала ў беднай сям'і, дзе часам не было чым павячэраць. а) "Што на вячэру?" - "Яглі! Каб хутчэй спаць ляглі". Зайка А.П., 1911 г.н., 1985. Заполле Кос. Што гэта за бяда, калі п'ецца вада? Лушчык I.I., 1928 г.н., 1985. Алынаніца Квас. Так жартуе з сябе ўволю наеты чалавек. Што мы — на мякіну робім? Рабчэня У.І., 1940 г.н., 2002. Заполле Кос. "О, як вы много ўсяго накупляліГ - "А шчо мы - на мякіну робім?" (з аповеду інф.). Штосьці ў горле таранчыць, трэба горла прамачыць. Голуб І.В., 1931 г.н., 2002. Скураты Квас. Бяседная прыгаворка. Як дам у шыю, то чорт другую прышые. Лушчык B.I., 1930 г.н., 2000. Альшаніца Квас. Як ем, то глух i нем. Міхнюк Г.Ф., 1942 г.н., 2002. Размеркі Стайк. Так кажуць, калі хочуць спыніць гаворку за сталом. "Як зваць?" - "Як крупы драць". Зайка А.П., 1911 г.н., 1980. Заполле Кос. Як здаецца, то хрысціцца трэба. Ціток І.І., 1951 г.н., 1997. Заполле Кос. Пажаданне чалавеку, не ўпэўненаму ў чымсьці. "Як здароўе?" - "Горшае, як было, але лепшае, чым будзе". Рабчэня У.І., 1940 г.н., 2006. Заполле Кос. Дасціпны адказ на пытанне пра здароўе. Які з яго пан: на саломе спіць, пазурамі чухаецца. Лушчык В.І., 1930 г.н., 2000. Алынаніца Квас. Так смяюцца з чалавека, які выбіўся ў невялікага чыноўніка i надта ганарыста паводзіць сябе. Як толькі якое, то адразу. Лушчык І.І., 1928 г.н., 1990. Алынаніца Квас. Так смяюцца ca схільнага да бойкі чалавека
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

пецца, сямі
11 👁
 ◀  / 290  ▶