Прыказкі і прымаўкі з Косаўшчыны (2015). А. Ф. Зайка

 ◀  / 290  ▶ 
ЖАРТЫ, КАЛАМБУРЫ, ПРЫГАВОРКІ Хто?" — "Хто хто? Хтокала!" Зайка А.П., 1911 г.н., 1980. Заполле Кос. Хтокала — тут: той, хто пытае. Ці выйграў, ці прайграў. Воўна І.Л., 1934 г.н., 1991. Заполле Кос. Так кажа чалавек, схільны да рызыкі. Ці запаленне, ці рожа — ад мяне дапаможа. Рабчэня У.І., 1940 г.н., 2002. Заполле Кос. Так жартуе мужчына, які прапануе жанчыне сябе замест лекаў. "Хадзем, вылечу. Ці запаленне, ці рожа — ад мяне дапаможа" (прыклад інф.). щ пан, ці прапаў. Шчурко М.А., 1936 г.н., 2001. Заполле Кос. "Ціт, ідзі малаціць!" — "Жывот баліць". — "Ціт, ідзі есці!" — "А дзе мая вялікая лыжка?" Здзітавец M.M., 1885 г.н., 1966. Заполле Кос. Вядомая показка пра гультая. Ц ія з дзвюх рук ем?! Лушчык В.І., 1930 г.н., 1998. Альшаніца Квас. Так кажа пра сябе чалавек, які шмат i цяжка працуе. Цыбуля горка — усе ядуць, замуж кепскі — усе ідуць. Лушчык В.І., 1930 г.н., 1995. Алыпаніца Квас. Цяпло, аж з носа пацякло. Голуб І.В., 1931 г.н., 2000. Скураты Квас. Часам — з квасам, парою - з бядою. Kyic М.Д., 1925 г.н., 2003. Косава. Так адказвае чалавек, калі пытаюцца ў яго, як жыве. Чый бы ні быў бычок, абы цяля наша. Лушчык B.I., 1930 г.н., 2001. Альшаніца Квас. Адкажуць бацькі людзям на папрок, на насмешку, што іх дачка нагуляла дзіця. "Што варыла?" — "Яглі! Галодныя спаць ляглі". Бахур Г.В., 1923 г.н., 2003. Яглевічы Ягл
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
15 👁
 ◀  / 290  ▶