Прыказкі і прымаўкі з Косаўшчыны (2015). А. Ф. Зайка

 ◀  / 290  ▶ 
ЖАРТЫ, КАЛАМБУРЫ, ПРЫГАВОРКІ « 153 Хоць гумно згарэла, але й мышэй ляснула! Бакавец М.М., 1958 г.н., 2012. Івацэвічы. Такімі словамі супакойвае сябе вясёлы характарам чалавек пасля пажару. Хто ззаду валачэцца, таму яечня пячэцца. Лушчык В.І., 1930 г.н., 2001. Альшаніца Квас. Жартоўнае выслоўе. Так апраўдвае сябе той, хто адстае ў працы. Хто каго любіць, той таго чубіць. Бялевіч М.І., 1922 г.н., 2000. Косава. Гэтак, смеючыся, кажуць пра дачыненні маладых, якія сімпатызуюць ад но аднаму. Хто любіць папа, хто пападдзю, а хто папову дачку. Воўна В.Ф., 1939 г.н., 1995. Заполле Кос. Гэтая жартоўная прыказка пра рознасць густаў. Хто муціць, хто круціць, той вып'е i закусіць, а хто праўду кажа, той хай так спаці ляжа. Лушчык B.I., 1930 г.н., 2000. Альшаніца Квас. Выслоўе, якое нарадзілася ў савецкі час. а) Хто круціць, той вып'е i закусіць, а хто прауду кажа, той галодпы спаць ляжа. Зайка А.С., 1920 г.н., 1993. Бялавічы Кос. Хто мяне ўспамянуў, каб таго кій не мінуў. Лушчык В.І., 1930 г.н., 2000. Алынаніца Квас. Кажа той, каму ікнецца. Хто на каго, i я на таго. Лісок Л.І., 1951 г.н., 2002. Заполле Кос. Так кажа весялун у час бойкі, калі ён не ведае, хто з кім б'ецца. Хто не хоча рабіць, таму хлеба не даць, i ні капусты, ні бацвіння — няхай корміць свінні. Собаль К.С., 1912 г.н., 1975. Бялавічы Кос. Хто па абедзе не аддыша, таго Бог за свінню запіша. Лушчык В.І., 1930 г.н., 2000. Алынаніца Квас. Жартоўнае папярэджанне тым, хто пасля абеду не адпачывае
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

бецца, выпе
15 👁
 ◀  / 290  ▶