Прыказкі і прымаўкі з Косаўшчыны (2015). А. Ф. Зайка

 ◀  / 290  ▶ 
ЖАРТЫ, КАЛАМБУРЫ, ПРЫГАВОРКІ Трасцу з'еж! Міхнюк Г.Ф., 1942 г.н., 2000. Размеркі Стайк. "Не схацеў есьці разом з усімі за сталом, то зарас трасцу зъешГ (з аповеду інф.). Ты мне радня: як мой бацька гарэў, то твой плечы грэў. Лушчык В.І., 1930 г.н., 2001. Алынаніца Квас. Жартоўнае выказванне пра ступень роднасці, сваяцтва. а) Ты мне радня: твой бацька ў майго парася купіў. Лушчык В.І., 1930 г.н., 2001. Алыпаніца Квас. Ты яму гавары, а ён табе дагары. Лушчык В.І., 1930 г.н., 2000. Алынаніца Квас. Пра чалавека, які стаіць на сваім, з якім ніяк не паразумеешся. У папа апошняя жонка. Харэвін К.К., 1925 г.н., 2011. Грыўда Mi л. Кажуць, калі не вераць дадзенаму слову, кляцьбе. Уперадзе сабакі бягуць, а ззаду паны едуць. Лушчык B.I., 1930 г.н., 2001. Алынаніца Квас. Так жартам кажуць пра чалавека, які ў рабоце вырываецца наперад. Усё насуперак: як ён уніз, то яна ўгору. Лушчык В Л., 1930 г.н., 2000. Алынаніца Квас. Вясёлая, жартоўная прыгаворка з сямейных адносін паміж мужам i жонкай. Усё цела затрымцела, бо гарэлкі захацела. Рабчэня У.І., 1940 г.н., 2002. Заполле Кос. Кажа весялун перад пачаткам бяседы. Усяго майго, што з'ела i выпіла. Зайка Е.Я., 1903 г.н., 1981. Заполле Кос. "Нічого добраго я ў сваім жыцьці ні бачыла, усяго майго, што зъела i выпіла" (тлум. інф.). Усяк бывае: жук мычыць, а карова бурчыць. Лісок МЛ., 1932 г.н., 2000. Альшаніца Квас. Шмат на свеце неадпаведнасцяў, незразумелага. Хоць альховы, абы новы. Лушчык В.І., 1930 г.н., 2001. Алынаніца Квас. Так смяюцца з распуснай жанчыны
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

зеж, зела
11 👁
 ◀  / 290  ▶