ЖАРТЫ, КАЛАМБУРЫ, ПРЫГАВОРКІ 151 Скончылі работу? Мыйце рукі, ідзіце дахаты! Лушчык І.І., 1928 г.н., 1985. Альшаніца Квас. Жартоўная прыгаворка, з якой звяртаецца да работнікаў гаспадар перад вячэрай. Смачна, бо дорага. Казімірчык А.П., 1928 г.н., 2003. Скураты Квас. "Усё дарагое — смачнае" (тлум. інф.). Смех, а не работа. Зубко Л.У., 1935 г.н., 2005. Бялавічы Кос. Пра нядбайна зробленую работу. Смех дый годзе! Жук Дз.А., 1919 г.н., 1995. Жамайдзякі Mi л. "Hi ведаю, ці плакацъ мне, ці съмяяцца сь цябе i с твае работы? Ано скажу: съмех дый годзе! І ты, i твая работа нікуды ні вартыяГ (прыклад інф.). Сточкі - на дочкі. Лісок Н.В., 1929 г.н., 2001. Алынаніца Квас. Так жартуюць, калі наліваюць у чарку гарэлку з дзвюх бутэлек. Такі галодны, вала з'еў бы. Зайка Ф.Я., 1907 г.н., 1985. Заполле Кос. Тая, што хвастом матае. Максімчык В.У., 1936 г.н., 2004. Бялавічы Кос. Так кажуць у адказ на дакучлівае дапытванне пра каго-небудзь. Тваю салому будуць свінні есці. Зайка Ф.Я., 1907 г.н., 1984. Заполле Кос. Так смяяліся з чалавека, які нядбайна малаціў збажыну. Твая справа такая: наеўся — ды на печ. Зайка Ф.Я., 1907 г.н., 1985. Заполле Кос. Кажуць часам дзіцяці, калі пачынае капрызіць. Трапіў, жучку, у панскую ручку! Лушчык І.І., 1928 г.н., 1995. Алынаніца Квас. Так кажуць чалавеку, якому доўга ўдавалася пазбегнуць пакарання
Дадатковыя словы
зеў
12 👁