ЖАРТЫ, КАЛАМБУРЫ, ПРЫГАВОРКІ Пі i еж, пакуль жывеш, як памрэш — калом не ўвапрэш. Грудавы Р.А., 1904 г.н., 1984. Бялавічы Кос. Гэтак жартуюць пад час бяседы з таго, хто адмаўляецца выпіць чарку. Плясь у кашу, добра, што не ў нашу. Лушчык В.І., 1930 г.н., 1985. Алынаніца Квас. "Так скажуцъ, пасъмяюцца, калі нешчо трапіло ў ежу: вугольчык, муха ды інш " (тлум. інф.). Пойдзем людзей паглядзець i сябе паказаць. Радзюк У.А., 1930 г.н., 1997. Грыўда Міл. Кажуць жартам, калі выбіраюцца ў госці. Просім!" — "Самі ў рот носім!" Лушчык В.І., 1930 г.н., 2001. Алыпаніца Квас. Бяседная прыгаворка. Так адказваюць на запрашэнне частавацца. "Прынясі вады!" — "Тры пядзі ад барады — нагніся ды напіся!" Міхнюк Г.Ф., 1942 г.н., 2001. Размеркі Стайк. Так жартам адказваюць таму, хто просіць прынесці кубак вады. Развязаўся мех на смех. Лушчык В.І., 1930 г.н., 2000. Алынаніца Квас. Жартам кажуць пра сям'ю, у якой кожны год нараджаюцца дзеці. Рана росна, днём млосна, вечарам камары, хоць ляж ды памры. Лушчык В.І., 1930 г.н., 2001. Альшаніца Квас. Так кажуць, кал i хочуць пасмяяцца з гультая. Рэзні, каб штаны злезлі. Міхнюк Г.Ф., 1942 г.н., 2001. Размерю Стайк. Так жартоўна просяць гарманіста пайграць. Сабакі не брахалі — i сала ўкралі. Валах М.А., 1937 г.н., 1998. Бялавічы Кос. Жартуюць, калі штосьці прапала ў гаспадарцы. Сем баб на воз — i конь панёс! Лушчык B.I., 1930 г.н., 2000. Альшаніца Квас. "Гармідару такого нарабілі, шчо конь спалохаўся" (тлум. інф
Дадатковыя словы
сямю
9 👁