ЖАРТЫ, КАЛАМБУРЫ, ПРЫГАВОРКІ Не ліжы таўкача - цешча лысая будзе. Шыманчык А.П., 1941 г.н., 2001. Скураты Квас. Жартоўная прыкмета, жартоўнае папярэджанне. Не наеўся — не наліжашся. Зайка Н.П., 1944 г.н., 1986. Заполле Кос. «Hi пасъпеу зрабіць за дзенъ, а ўжэ цямнея. Чалавек сыгяшаяцца, з усяе сілы стараяцца закончыцъ. I, бачна, — ні пасьпея. Тады яму скажуцъ: "Hi наеўся - ні наліжасься. Заутра будзя дзенъ"» (тлум. інф.). Не праганяю, але проша вон. Зайка Ф.Я., 1907 г.н., 1980. Заполле Кос. Так жартоўна кажуць таму, хто заседзеўся ў гасцях. Не той чарвяк, што мы ямо, а той, што нас есць. Жылка І.С., 1947 г.н., 1999. Заполле Кос. Жартуюць, калi ў садавіне пападзецца чарвяк. Ш самому падзьвіцца, ні людзям паказаць. Міхнюк Г.Ф., 1942 г.н., 2001. Размеркі Стайк. "Пра няўдалую, непригожую жонку, нявестку" (тлум. інф.). Падзь в іц ц а — паглядзець. Нічога, што сыраватае, у жываце даварыцца. Казімірчык А.П., 1928 г.н., 2001. Скураты Квас. Так кажа непераборлівы ў ежы чалавек. Нос свярбіць — гарэлку чуе. Лушчык І.І., 1928 г.н., 1990. Алынаніца Квас. Жартоўная прыкмета. Няма лепшага зелля, як жонка на пахмелле. Лушчык В.І., 1930 г.н., 1985. Алынаніца Квас. Так жартуюць мужчыны пасля ўчарашняй бяседы. Няма хлеба, то будзем аладкі есці. Лісок M.I., 1932 г.н., 2002. Алынаніца Квас. Жартоўнае выказванне, поўнае аптымізму. Няхай лепей жывот лопне, чым дабро прападзе. Ганчарэня Л.А., 1947 г.н., 1999. Заполле Кос
8 👁