Прыказкі і прымаўкі з Косаўшчыны (2015). А. Ф. Зайка

 ◀  / 290  ▶ 
ЖАРТЫ, КАЛАМБУРЫ, ПРЫГАВОРКІ * 147 На двары мароз, а пад носам адліга. Папко Т.Ф., 1906 г.н., 1995. Мілейкі Міл. Жартуюць з смаркатага чалавека. Наеўся, аж кішка прутам стала. Шыманчык В.С., 1901 г.н., 1979. Хрышчонавічы Квас. Кажуць пас л я добрага пачастунку. Наеўся, напіўся i на бок паваліўся. Зайка А.П., 1911 г.н., 1984. Заполле Кос. Гэткімі словамі выказваюць вялікае задавальненне пасля сытнай ежы. Наеўся так, што пальцам можна дастаць. Грэцкі У.М., 1910 г.н., 1982. Бялавічы Кос. Жартуюць пасля добрага абеду. Наехала гасцей з усіх валасцей. Шчурко Ф.А., 1926 г.н., 2000. Заполле Кос. Так пажартуюць, так кажуць, калі гасцей поўная хата. На капейку выпіў, а на рубель задаецца. Лісок Ё.І., 1936 г.н., 1992. Алынаніца Квас. На капейку выпіў, а так свае дурасці хапае. Макарчэня А.У., 1973 г.н., 1988. Бялавічы Кос. Так жартуюць з п'янага чалавека. На мацяру пабажуся, а на бацьку не бяруся. Лушчык В.І., 1930 г.н., 2000. Алынаніца Квас. Трохі мудрагеліста так адкажа той, у каго запытаюць, хто яго маці ці бацька. Наперадзе сабакі бягуць, а ззаду паны едуць. Лушчык В.І., 1930 г.н., 2000. Альшаніца Квас. Так весела кпяць з таго, хто ў рабоце вырываецца наперад, выпярэджвае ўсіх. Не буду дзьвіцца, няхай казырыцца, вакол пуза абвяду, можа, козыра знайду. Жаліс Э.В., 1939 г.н., 2003. Няхачава Стайк. Так кажуць, калі гуляюць у карты. Д зь ві цц а — глядзець
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

пянага
7 👁
 ◀  / 290  ▶