Прыказкі і прымаўкі з Косаўшчыны (2015). А. Ф. Зайка

 ◀  / 290  ▶ 
ЖАРТЫ, КАЛАМБУРЫ, ПРЫГАВОРКІ Лысы, на чужых падушках косы пагубіў. Воўна В.Ф., 1939 г.н., 2004. Заполле Кос. Косы — валасы. Так кажуць, калі хочуць пасмяяцца з лысага чалавека. Людзі не свінні, усё з'ядуць. Жаліс Э.В., 1939 г.н., 2001. Няхачава Стайк. Грубы жарт пра ўсёеднасць чалавека. "Маж, зяцёк, масла, маж!" — "Мажу, цешча, мажу". - "Не, ты не мажаш, ты кавалкамі кладзеш!" Бакавец М.М., 1958 г.н., 2002. Івацэвічы. Мужык - пакуль сіла, баба — пакуль жыва. Ганчарэня Л.А., 1947 г.н., 1983. Заполле Кос. Тут: мужык — муж, баба — жонка. Жартоўнае выказванне пра сэксуальныя магчымасці мужчыны i жанчыны. Мы з табою радня: твой бацька ў майго парася купіў. Казімірчык А.П., 1928 г.н., 2001. Скураты Квас. Кажуць, калі нехта набіваецца ў сваяцтва. Мы з табою, як рыба з вадою: рыба - пад лёд, а мы — кабы ле пад хвост. Собаль К.С., 1912 г.н., 1975. Бялавічы Кос. Так часам іранічна характарызуюць людзі свае сяброўства, сваю блізкасць. Мыш капіцы не баіцца. Лушчык В Л., 1930 г.н., 2001. Алынаніца Квас. Так жартуе малая хударлявая жанчына, у якое тоўсты, грузны муж. "Мяса любіш?" — Люблю". — "То ідзі да ваўка служыць". Зайка А.П., 1911 г.н., 1980. Заполле Кос. Набок з дарогі, едзе пан крываногі. Здзітавец М.М., 1885 г.н., 1965. Заполле Кос. Жартоўная прыгаворка, якой праганяюць людзей, што замінаюць праезду. На бязлюддзі i мы людзі. Міхнюк Г.Ф., 1942 г.н., 2001. Размеркі Стайк. Так пасмяецца з сябе чалавек з пачуццём гумару
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

зядуць
12 👁
 ◀  / 290  ▶