ЖАРТЫ, КАЛАМБУРЫ, ПРЫГАВОРКІ 145 Казак на канн - будзе сеча. Стась І.В., 1912 г.н., 1998. Заполле Кос. 3 пэўнай доляй іроніі, жартам кажуць пра зуха, малойца. Калі хлопец пракос пройдзе i плот загародзіць, то можа жаніцца. Бялевіч І.М., 1920 г.н., 1995. Даргужы Міл. "Так даўней казалі старыя людзі, жартуючы с хлопцаў" (тлум. інф.). "Калі ты ўрэшце ажэнішся?" - "Каб жонка есці не пытала, то ажаніўся б". Рабчэня Т.І., 1942 г.н., 2005. Заполле Кос. "Калі тое было?" — "Калі ты пеша пад стол хадзіў". Лушчык І.І., 1928 г.н., 1985. Алынаніца Квас. Г. зн. вельмі даўно. Каму вінаваты - усім дарую. Голуб І.В., 1931 г.н., 2005. Скураты Квас. Так пажартуе той, хто абцяжараны даўгамі. Кароста — хвароба не проста. Лушчык І.І., 1928 г.н., 1985. Алынаніца Квас. Смяюцца з таго, хто захварэў на каросту. Кахаліся — цукеркі насіў, а расставаліся — назад прасіў. Лушчык В.І., 1930 г.н., 2001. Алынаніца Квас. Квасок з трасок. Зайка А.П., 1911 г.н., 1984. Заполле Кос. Г. зн. з усяго, што трапілася пад рукі. Так згатаваць умее толькі кемлівая, здатная гаспадыня. Квасок (памянш. ад квас) — суп, галоўны кампанент якога — сушаныя грыбы. Крадзенае заўсёды смачнейшае. Жук А.І., 1934 г.н., 2004. Уласаўцы Жытл. Так апраўдваюць сябе тыя, хто пакарыстаўся чужым. Крупіна за крупінаю бегае з дубінаю. Лушчык В.І., 1930 г.н., 2000. Алынаніца Квас. Жартуюць, калі нястача ў сям'і, калі пусты, рэдкі крупнік. Лепш замуж пайсці за альшаніцкага пастала, чым за квасевіцкага бота. Лушчык В.І., 1930 г.н., 1995. Альшаніца Квас. Мясцовая показка. Гаварылі так дзяўчаты з Альшаніцы, бо яны ганарыліся сваёй вёскай, у якой былі ўсе выгоды: i лес, i рэчка, — чаго не было ў суседніх Квасевічах
Дадатковыя словы
сямі
7 👁