Прыказкі і прымаўкі з Косаўшчыны (2015). А. Ф. Зайка

 ◀  / 290  ▶ 
ЖАРТЫ, КАЛАМБУРЫ, ПРЫГАВОРКІ Знайшлі смешкі з бабінае плешкі. Лушчык В.І., 1930 г.н., 1994. Альшаніца Квас. Так кажуць у абарону жанчыны, з якое кпяць, смяюцца. Знаць не знаю, ведаць не ведаю. Паўлоўская T.M., 1948 г.н., 2013. Косава. Так адкажа чалавек, у якога пра нешта пытаюць. Зубы то зубы, але й каню далі! Лісок М.І., 1932 г.н., 2002. Альшаніца Квас. «Конь зубы выбіў хлопцу, а сябры суцяшаюцъ: "Зубы то зубы, але й каню далі"» (з аповеду інф.). Зямлі скварка, а людзям чарка. Шыманчык М.А., 1949 г.н., 2002. Заполле Кос. Грубы жарт пра смяротнасць чалавека. Зяць на парог, а цешча за яйцы. Міхнюк Г.Ф., 1942 г.н., 2001. Размеркі Стайк. "Hi пасьпея зяцъ у хату зайсьці, як цешча хуччэй бяжыцъ яечню смажыцъ" (тлум. інф.). І дай — гавораць, i не дай — гавораць. Лушчык В.І., 1930 г.н., 1994. Алынаніца Квас. Так жартуюць з сябе жанчыны. Ідзі замуж, пускай жабракі на свет. Лушчык В.І., 1930 г.н., 1994. Алынаніца Квас. Так жартам бласлаўляюць дачку на шлюб. Ім не дай зарабіць, ім дай нарабіцца. Кармановіч І.Г., 1967 г.н., 1995. Косава. Жартоўная, трапная характарыстыка, якую давалі жыхары мястэчка Косава вяскоўцам з Заполля. А яшчэ так кажуць пра тых, для якіх сама праца - шчасце. I на зайчыкі стралец, i да дзевак маладзец. Лушчык В Л., 1930 г.н., 2000. Альшаніца Квас. Пра ўдалага дзецюка. Каб жыць у шчасці, трэба красці, красці, красці. Зайка Н.П., 1944 г.н., 1995. Заполле Кос. Выслоўе, якое з'явілася ў савецкі час
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

зявілася
10 👁
 ◀  / 290  ▶