ЖАРТЫ, КАЛАМБУРЫ, ПРЫГАВОРКІ 143 Задарма i тата маму не пацалуе. Лушчык Л.І., 1958 г.н., 2012. Алынаніца Квас. Так адказваюць, калі хто просіць дапамагчы ў якой-небудзь справе без ап латы. а) За гак i мужык жонку не пацалуе. Кучук І.М., 1938 г.н., 1998. Алынаніца Квас. За лежняю няма калі пасядзець. Бялевіч М.І., 1922 г.н., 2002. Косава. "Як жывеш?" — "Работы много. За лежняю німа калі пасядзець" (з аповеду інф.). Зарабіць не зарабіў, але нарабіўся. Лушчык В.І., 1930 г.н., 2001. Алынаніцы Квас. Прыгаворка з калгаснага жыцця. За работаю i памерці не будзе калі. Лушчык І.І., 1928 г.н., 1985. Алынаніца Квас. Жартуюць з рупліўца, які без працы i хвілінкі не пасядзіць. 3 Богам, Параська, добра, што чалавек знаходзіцца. Лушчык В.І., 1930 г.н., 1996. Алынаніца Квас. Жартаўлівае пажаданне дзяўчыне, якая заседзелася ў дзеўках i ўрэшце ідзе замуж. 3 вялікага выбору выбераш засёру. Лушчык В.І., 1930 г.н., 2000. Алынаніца Квас. Пра пераборлівых кавалера ці дзяўчыну. Здароў, каб па табе поп зароў. Лісок М.І., 1932 г.н., 2000. Алынаніца Квас. Грубаваты жарт у адказ на прывітанне. З'еж акрайчык — будзе сын Мікалайчык. Міхнюк Г.Ф., 1942 г.н., 2005. Размеркі Стайк. Вясёлы жарт у час абеду. Злодзей на злодзею едзе, злодзеем паганяе. Зайка Ф.Я., 1907 г.н., 1985. Заполле Кос. Пра злачынную хеўру. Злосці — поўныя косці. Шарубейка І.М., 1934 г.н., 2003. Воля Жытл. Часам кажуць нястрымнаму, гарачліваму чалавеку
Дадатковыя словы
зеж
11 👁