ЖАРТЫ, КАЛАМБУРЫ, ПРЫГАВОРКІ Добры нос за сто вёрст гарэлку чуе. Жук А.І., 1934 г.н., 2004. Уласаўцы Жытл. Жартуе чалавек, як неспадзявана трапіць на пачастунак. Добрыя ўсе пайшлі, адно смецце засталося. Лушчык В.І., 1930 г.н., 2001. Алынаніца Квас. Так смяюцца з дзяўчат-пераросткаў, векавух. Дурная галава заўсёды баліць. Дакучыц С.Р., 1929 г.н., 1996. Ятвезь Квас. Жартуюць з чалавека, які скардзіцца на боль галавы. Еду па жонку пятую, судзі, Божа, па дзясятую. Лушчык В.І., 1930 г.н., 2000. Алыыаніца Квас. Еж, дурню, бо то з макам. Емяльянчык В.А., 1957 г.н., 2009. Івацэвічы. "Гэтымі словамі ўшчуваюць малого, які ні хоча есьці" (тлум. інф.). Еж, пакуль рот свеж. Памрэш — калом не ўвапрэш. Лісок Н.В., 1929 г.н., 2001. Алынаніца Квас. Еж, хоць расперажыся, але рабіць не ляніся. Воўна В.Ф., 1939 г.н., 2001. Заполле Кос. Ежце, госцейкі, ежце, усё роўна свінням выліваць. Собаль К.С., 1912 г.н., 1975. Бялавічы Кос. Жартуюць пад час бяседы. Ежце, ежце ды паляжце. Міхнюк Г.Ф., 1942 г.н., 2001. Размеркі Стайк. Пасмяюцца, пажартуюць у час сытнага, смачнага абеду. Жаніся, каб дурні не звяліся. Лушчык В.І., 1930 г.н., 1997. Алынаніца Квас. Так жартам бласлаўляюць сына на шлюб. Жывем, пажываем, дабра нажываем. Белая Л.В., 1974 г.н., 2014. Івацэвічы. Звычайна так адказваюць таму, хто папытаецца пра жыццё. Жывем, як за царом Гарохам: снег гарыць, саломай тушым. Ціток І.М., 1938 г.н., 2014. Заполле Кос
9 👁