Прыказкі і прымаўкі з Косаўшчыны (2015). А. Ф. Зайка

 ◀  / 290  ▶ 
ЖАРТЫ, КАЛАМБУРЫ, ПРЫГАВОРКІ 141 Дай сала хлеб даесці. Пястрак С.Д., 1907 г.н., 1984. Бялавічы Кос. "Сала не ва ўсіх даўней было, то часам жартам пыталі, калі бачылі ў іншага добры кусок сала" (тлум. інф.). Даўно было i ўжо быллём зарасло. Банасевіч M.B., 1924 г.н., 1995. Гошчава Стайк. "Дзве каровы, два валы — наш пасаг не малы". — "Едзьце, едзьце дахаты - ваш пасаг багаты". Собаль А.С., 1927 г.н., 2010. Заполле Кос. Жартуюць, калі сватаюць дзяўчыну. Дзе п'юць, там i льюць. Апуневіч У.С., 1923 г.н., 1997. Бялавічы Кос. Так супакойваюць таго, хто ненаўмысна разліе што-небудзь за сталом. Дзе сеў, там i злез. Шаўкун М.У., 1936 г.н., 2003. Кушняры Падст. Пра лайдака, гультая. "На яго дзе сеў, там i зълес" (прыклад інф.) "Дзе ты гэта чуў?" - "Сарока на хвасце прынесла". Радзюк У.А., 1930 г.н., 1997. Грыўда Міл. "Дзеці, дзеці, i дзе вас падзеці? Ці прадаць, ці цыганам аддаць?" Лушчык В.І., 1930 г.н., 1995. Алынаніца Квас. Так часам жартуюць з сябе, з сваей вялікай, шумлівай сям'і. Дзякуем за тую, наліце другую. Харэвін К.К., 1925 г.н., 2004. Грыўда Міл. Так прамаўляюць у час бяседы, калі жадаюць яшчэ выпіць. Дзякуй гэтаму дому, пойдзем к другому. Зайка У.В., 1931 г.н., 1979. Заполле Кос. Так кажуць, развітваючыся пасля добрага пачастунку. Дзякуй за абед, што наеўся дармаед. Лушчык І.І., 1928 г.н., 1985. Альшаніца Квас. Так прыгаворваюць пасля добрага абеду, устаючы з-за стала. Дзякуй за хлеб, кашу, а яшчэ за ласку вашу. Голуб І.В., 1931 г.н., 2001. Скураты Квас. Гэтак дзякуюць гаспадыні за пачастунак пры развітанні
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

пюць, сямі
5 👁
 ◀  / 290  ▶