Прыказкі і прымаўкі з Косаўшчыны (2015). А. Ф. Зайка

 ◀  / 290  ▶ 
ЖАРТЫ, КАЛАМБУРЫ, ПРЫГАВОРКІ Гора скача, гора плача, гора песенькі пне. Зайка А.П., 1911 г.н., 1985. Заполле Кос. "Гора ні дасъцъ спакою: i заскачаш, i заплачаш, а надакучыцъ гаравацъ, то будзяш песенькі съпявацъ" (тлум. інф.). Госпадзі, забі таго да смерці, у каго жонка хароша i многа грошай. Лісок М.І., 1932 г.н., 1999. Алынаніца Квас. Хароша — прыгожая. Так смехам кажа чалавек, якому не шанцуе. Госць, не дзьміся, а еж, што ў місе. Міхнюк Г.Ф., 1942 г.н., 2001. Размеркі Стайк. Гуляй, тата, заўтра свята, а па свяце будзе гуляць маці. Лушчык В.І., 1930 г.н., 2000. Алынаніца Квас. Перад святам жанчына ў клопатах, у турботах, муж вольны ад іх. А пасля свята ўжо жанчына вольная, можа даць сабе спачынак. Гэта ж твой бацька, як валы краў, то хлявы зачыняў, а ты хаты зачыніць не хочаш. Лушчык В.І., 1930 г.н., 2000. Алынаніца Квас. Кажуць таму, хто не зачыняе за сабою дзверы. Гэтак есці хочацца, што начаваць няма дзе. Шыманчык А.П., 1941 г.н., 2001. Скураты Квас. Гэта не бык, што карова бора, гэта не мужык, што жонка б'е. Лушчык В.І., 1930 г.н., 2001. Алынаніца Квас. Гэта не бяда, як п'ецца вада. Лушчык Л.І., 1958 г.н., 2008. Алынаніца Квас. Вада п'ецца пасля сытнага абеду. Гэта не кум, што на куме не быў. Лушчык В.І., 1930 г.н., 2000. Альшаніца Квас. Гэтую бяду я рукамі развяду. Міхнюк Г.Ф., 1942 г.н., 2001. Размеркі Стайк. Такімі словамі супакоіць аптымістычны чалавек. Дай, Божа, хлопца нежанатага, але багатага. Шчурко Ф.А., 1926 г.н., 2001. Заполле Кос. Так прыгаворваюць, жартуюць маладыя дзяўчаты
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

пецца
10 👁
 ◀  / 290  ▶