Прыказкі і прымаўкі з Косаўшчыны (2015). А. Ф. Зайка

 ◀  / 290  ▶ 
ЖАРТЫ, КАЛАМБУРЫ, ПРЫГАВОРКІ « 139 Была сіла, як маці насіла, а кінула насіць — дык i сілы не стала быць. Лушчык В.І., 1930 г.н., 2001. Алыпаніца Квас. "За мацярынымі плячыма ўсе разумныя, спрытныя да лоўкія, а як ні станя мацяры, дык i марнея ўсё" (тлум. інф.). Велькі пан, бо носіць чырвоны каптан! Мяцечка У.А., 1923 г.н., 2004. Мілейкі Міл. Гэтак смяюцца з чалавека-задавакі. Вялікі пасе індыкі, а малы жане валы. Лушчык В.І., 1930 г.н., 2000. Алыпаніца Квас. Жане — гоніць. У гэтым жартоўным выслоўі ўсё наадварот: гэта ж вялікі павінен пасвіць валы, а малы — індыкі. Габлюй, сынку, я сякераю папраўлю. Лушчык 1.1., 1928 г.н., 1985. Алынаніца Квас. «Сын габлюя дошку, але неакуратна, абы-як. Бацъка глядзіць i кажа: "Габлюй, сынку, габлюй, я сякераю папраўлю". I цяпер, калі бачацъ няўмелага работніка, кажуцъ: "Габлюй, сынку, я сякераю папраўлю"» (з аповеду інф.). Гарачае сырым не бывае. Лісок М.І., 1932 г.н., 2001. Алынаніца Квас. «Паставіла гаспадыня на стол мяса ды бядуя, просіць прабачэнъня ў госъця: "Выбачай, кумок, можа, трохі й ні даварана". Кум пабачыў цэлую міску мяса i кажа: "Шчого, кумачка, гарачае сырым не бывая"» (з аповеду інф.). "Гарэлка, ты, гарэлка, гарна ты, як дзеўка. А пашпарт у цябе е?" - Няма". — "Ну, вось табе i турма!" Лушчык І.І., 1928 г.н., 1985. Альшаніца Квас. Так прыгаворвае жартаўнік перад тым, як выпіць чарку. Гарэлка як мядок, сама просіцца ў раток. Голуб І.В., 1931 г.н., 1982. Скураты Квас. Так прыгаворваюць у час бяседы. Гаспадар за чарку, гаспадыня за скварку. Лушчык В.І., 1930 г.н., 2000. Алынаніца Квас. Так кажуць, калі ў хату прыйшоў нечаканы госць. Гонар, гонар маладому, пасе качкі каля дому. Лушчык В.І., 1930 г.н., 2000. Алынаніца Квас. Так смяюцца з хлопца, які лічыць сябе дарослым
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
9 👁
 ◀  / 290  ▶