ЖАРТЫ, КАЛАМБУРЫ, ПРЫГАВОРКІ Байструк — божы струк, не хадзі на поле, бо бадзяк заколе. Лунь К.І., 1924 г.н., 2002. Заполле Кос. Байструк — пазашлюбнае дзіця. Без бульбы няма ходу, толькі жывот як калода. Зайка Ф.Я., 1907 г.н., 1985. Заполле Кос. "Хоцъ живот вялікі, белорусу бяз бульбы ніяк нелъга жыцъ" (тлум. інф.). Без драбіны ўсе чэрві з яблыні пазбірае. Лушчык В.І., 1930 г.н., 2001. Альшаніца Квас. Пра высокую жанчыну. Без падмазкі i без краскі, як кабылка без хваста. Лушчык В.І., 1930 г.н., 2002. Алынаніца Квас. 3 пэўнай доляй гумару так кажуць пра маладзіцу, якая не абыходзіцца без касметыкі. Без стуку, без груку павезлі як суку. Лушчык В Л., 1930 г.н., 2000. Алынаніца Квас. "Суседка замуж дачку аддала, безъ вяселъля, бо радзщь пара, то бяс стуку, бяз груку павязьлі як суку" (тлум. інф.). Белых блох наеўся ды лёг, а чорны блох — усё трох" ды трох". Лушчык В.І., 1930 г.н., 2002. Алынаніца Квас. "Белыя блохі — гэто картоплі, чорны блох — гэто блохі. Тут: наеўся картоплёў ды лёг атпачыць, адна бяда — блохі кусаюцъ" (тлум. інф.). Бі сваіх, каб чужыя баяліся. Рабчэня У.І., 1940 г.н., 1999. Заполле Кос. Так жартам кажуць, калі б'юцца паміж сабою сваякі ці аднавяскоўцы. Бульба смажана, пячона, бульба сёння, бульба ўчора. Шашук Ф.С., 1922 г.н., 2001. Руда Падст. Бывае, i каўбаса страляе. Зайка Ф.Я., 1907 г.н., 1980. Заполле Кос. «Ехоў чалавек поначы с Косова. А дорога ішла празъ лес. Выйшлі бандзіты: 'Давай, дзядзъко, грошыГ А ён палез у торбу, дастаў каўбасу, што купіў у косаўскаго жыда, наставіў: "Цякайця, а то страляцъ будуГ Перапалохаліся тыя ды ходу. А дзядзъко прыехоў дахаты ды кажа: "Бывая, i каўбаса страляя"» (з аповеду інф
Дадатковыя словы
бюцца
8 👁