Прыказкі і прымаўкі з Косаўшчыны (2015). А. Ф. Зайка

 ◀  / 290  ▶ 
ЖАРТЫ, КАЛАМБУРЫ, ПРЫГАВОРКІ Або грай, або грошы аддай. Рабчэня У.І., 1940 г.н., 1986. Заполле Кос. Так кажуць ляніваму музыку. Або сяк, або так, няхай будзе з рыбы рак. Голуб І.В., 1931 г.н., 1998. Скураты Квас. Пра згодлівага чалавека, зычлівага, што любіць пажартаваць. Абы ў цягнік трапіць, а месца знойдзецца. Міхнюк Г.Ф., 1942 г.н., 2001. Размеркі Стайк. Так кажа чалавек, поўны аптымізму, які ніколі не траціць надзеі на станоўчае развязанне справы. Ад капусты трыбух тлусты, ад бацвіння - naci свіння. Лушчык B.I., 1930 г.н., 1985. Алынаніца Квас. "Капусту варацъ з зашаркай, a бацьвіньня — nocuae. Восъ i пасылаюцъ пасьвіць сьвіньня, кап было чым закрасіць i бацьвіньня" (тлум. інф.). Бацвінне — страва з лісця сталовых буракоў. "Адкуль, дзеўка?" - "3 Цягуж". - "А замуж хочаш?" - "Чаму ж". - "А кросны ткаць умееш?" — "Цьфу ты, ліха прычапілася". Грудавы P.A., 1904 г.н., 1984. Бялавічы Кос. Адразу з'ямо тваё, a потым кожны сваё. Ціток І.І., 1951 г.н., 1996. Заполле Кос. Так жартуюць, калі гуртам выконваюць якую-небудзь працу, а пад час абеду садзяцца есці ўзятае з дому. "A можа?" — "Можа надвое варожа". Казімірчык А.П., 1928 г.н., 2001. Скураты Квас. У кожнай справе не варта спадзявацца на шанцаванне. "A ці добра было ў гасцях?" — "Ой, добра. Усяго было: i піці, i есці — толькі прымусу не было". Шчурко Ф.А., 1926 г.н., 1999. Заполле Кос
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

зямо
12 👁
 ◀  / 290  ▶