Старонка 148
◀ / 290 ▶
На двары мароз, а пад носам адліга. Папко Т.Ф., 1906 г.н., 1995. Мілейкі Міл. Жартуюць з смаркатага чалавека. Наеўся, аж кішка прутам стала. Шыманчык В.С., 1901 г.н., 1979. Хрышчонавічы Квас. Кажуць пасля добрага пачастунку. Наеўся, напіўся і на бок паваліўся. Зайка А.П., 1911 г.н., 1984. Заполле Кос. Гэткімі словамі выказваюць вялікае задавальненне пасля сытнай ежы. Наеўся так, што пальцам можна дастаць. Грэцкі У.М., 1910 г.н., 1982. Бялавічы Кос. Жартуюць пасля добрага абеду. Наехала гасцей з усіх валасцей. Шчурко Ф.А., 1926 г.н., 2000. Заполле Кос. Так пажартуюць, так кажуць, калі гасцей поўная хата. На капейку выпіў, а на рубель задаецца. Лісок Ё.І., 1936 г.н., 1992. Альшаніца Квас. На капейку выпіў, а так свае дурасці хапае. Макарчэня А.У., 1973 г.н., 1988. Бялавічы Кос. Так жартуюць з п'янага чалавека. На мацяру пабажуся, а на бацьку не бяруся. Лушчык В.І., 1930 г.н., 2000. Альшаніца Квас. Трохі мудрагеліста так адкажа той, у каго запытаюць, хто яго маці ці бацька. Наперадзе сабакі бягуць, а ззаду паны едуць. Лушчык В.І., 1930 г.н., 2000. Альшаніца Квас. Так весела кпяць з таго, хто ў рабоце вырываецца наперад, выпярэджвае ўсіх. Не буду дзьвіцца, няхай казырыцца, вакол пуза абвяду, можа, козыра знайду. Жаліс Э.В., 1939 г.н., 2003. Няхачава Стайк. Так кажуць, калі гуляюць у карты. Дзьвіцца — глядзець.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
86 👁
◀ / 290 ▶