Лысы, на чужых падушках косы пагубіў. Воўна В.Ф., 1939 г.н., 2004. Заполле Кос.
Косы – валасы. Так кажуць, калі хочуць пасмяяцца з лысага чалавека.
Людзі не свінні, усё з'ядуць. Жаліс Э.В., 1939 г.н., 2001. Няхачава Стайк.
Грубы жарт пра ўсёеднасць чалавека.
"Маж, зяцёк, масла, маж!" – "Мажу, цешча, мажу". – "Не, ты не мажаш, ты кавалкамі кладзеш!" Бакавец М.М., 1958 г.н., 2002. Івацэвічы.
Мужык – пакуль сіла, баба – пакуль жыва. Ганчарэня Л.А., 1947 г.н., 1983. Заполле Кос.
Тут: мужык – муж, баба – жонка. Жартоўнае выказванне пра сэксуальныя магчымасці мужчыны і жанчыны.
Мы з табою радня: твой бацька ў майго парася купіў. Казімірчык А.П., 1928 г.н., 2001. Скураты Квас.
Кажуць, калі нехта набіваецца ў сваяцтва.
Мы з табою, як рыба з вадою: рыба – пад лёд, а мы – кабыле пад хвост. Собаль К.С., 1912 г.н., 1975. Бялавічы Кос.
Так часам іранічна характарызуюць людзі сваё сяброўства, сваю блізкасць.
Мыш капіцы не баіцца. Лушчык В.І., 1930 г.н., 2001. Альшаніца Квас.
Так жартуе малая хударлявая жанчына, у якое тоўсты, грузны муж.
"Мяса любіш?" – "Люблю". – "То ідзі да ваўка служыць". Зайка А.П., 1911 г.н., 1980. Заполле Кос.
Набок з дарогі, едзе пан крываногі. Здзітавец М.М., 1885 г.н., 1965. Заполле Кос.
Жартоўная прыгаворка, якой праганяюць людзей, што замінаюць праезду.
На бязлюддзі і мы людзі. Міхнюк Г.Ф., 1942 г.н., 2001. Размеркі Стайк.
Так пасмяецца з сябе чалавек з пачуццём гумару.
77 👁