Старонка 140
◀ / 290 ▶
Была сіла, як маці насіла, а кінула насіць — дык і сілы не стала быць. Лушчык В.І., 1930 г.н., 2001. Альшаніца Квас. "За мацярынымі плячыма ўсе разумныя, спрытныя да лоўкія, а як ні станя мацяры, дык і марнея ўсё" (тлум. інф.). Велькі пан, бо носіць чырвоны каптан! Мяцечка У.А., 1923 г.н., 2004. Мілейкі Міл. Гэтак смяюцца з чалавека-задавакі. Вялікі пасе індыкі, а малы жане валы. Лушчык В.І., 1930 г.н., 2000. Альшаніца Квас. Жане — гоніць. У гэтым жартоўным выслоўі ўсё наадварот: гэта ж вялікі павінен пасвіць валы, а малы — індыкі. Габлюй, сынку, я сякераю папраўлю. Лушчык І.І., 1928 г.н., 1985. Альшаніца Квас. «Сын габлюя дошку, але неакуратна, абы-як. Бацька глядзіць і кажа: "Габлюй, сынку, габлюй, я сякераю папраўлю". І цяпер, калі бачаць няўмелага работніка, кажуць: "Габлюй, сынку, я сякераю папраўлю"» (з аповеду інф.). Гарачае сырым не бывае. Лісок М.І., 1932 г.н., 2001. Альшаніца Квас. «Паставіла гаспадыня на стол мяса ды бядуя, просіць прабачэньня ў госьця: "Выбачай, кумок, можа, трохі й ні даварана". Кум пабачыў цэлую міску мяса і кажа: "Нічога, кумачка, гарачае сырым не бывая"» (з аповеду інф.). "Гарэлка, ты, гарэлка, гарна ты, як дзеўка. А пашпарт у цябе е?" — "Няма". — "Ну, вось табе і турма!" Лушчык І.І., 1928 г.н., 1985. Альшаніца Квас. Так прыгаворвае жартаўнік перад тым, як выпіць чарку. Гарэлка як мядок, сама просіцца ў раток. Голуб І.В., 1931 г.н., 1982. Скураты Квас. Так прыгаворваюць у час бяседы. Гаспадар за чарку, гаспадыня за скварку. Лушчык В.І., 1930 г.н., 2000. Альшаніца Квас. Так кажуць, калі ў хату прыйшоў нечаканы госць. Гонар, гонар маладому, пасе качкі каля дому. Лушчык В.І., 1930 г.н., 2000. Альшаніца Квас. Так смяюцца з хлопца, які лічыць сябе дарослым.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
81 👁
◀ / 290 ▶