ПРЫКМЕТЫ 3 НАРОДНАГА КАЛЕНДАРА, НАЗІРАННІ Калі год сухі, купляй пчолку, a калі мокры, купляй кароўку. Зайка А.П., 1911 г.н., 1980. Заполле Кос. "У сухі гот — кветак много, калі год мокры — парасьце трава" (тлум. інф.). Калі грыбна, то i хлебна. Касавец P.B., 1913 г.н., 1995. Азярцо Падст. Дажджы спрыяюць росту як грыбоў, так i збажыны. Калі зязюля закувала на голы лес, то галодны год будзе. Міхнюк Г.Ф., 1942 г.н., 2005. Размеркі Стайк. Калі зязюля прыляціць, то ўжо вока закрыв лістком. Лушчык В.І., 1930 г.н., 2000. Алынаніца Квас. Калі ўперад вольха распусціцца, то будзе мокры год, а як бяроза, то сухі. Зайка Ф.Я., 1907 г.н., 1980. Заполле Кос. Камары мак таўкуць — будзе цяпло. Бялевіч М.І., 1922 г.н., 2006. Косава. Kaci каса, пакуль раса, раса спала, каса стала. Гоган І.Я., 1931 г.н., 2004. Заполле Кос. Кот дзярэ кіпцюрамі дрэвы, рэчы — на змену надвор'я. Харэвін К.К., 1925 г.н., 2011. Грыўда Міл. Куры шурпяцца — на змену надвор'я. Харэвін К.К., 1925 г.н., 2011. Грыўда Міл. Шурпяцца — натапырваюцца. Куры цярэбяцца i купаюцца — дождж будзе. Зайка А.П., 1911 г.н., 1982. Заполле Кос. Ластаўка дзень пачынае, а салавей канчае. Лушчык В.І., 1930 г.н., 2000. Алынаніца Квас. Маладзік рогі задраў — на пагоду. Зайка Ф.Я., 1907 г.н., 1980. Заполле Кос. Марац адмарозіць палец. Зайка А.Ф., 1937 г.н., 2005. Косава. Пра магчымыя маразы ў сакавіку. Марац — сакавік
Дадатковыя словы
надворя, шўрпяцца
35 👁