ПРЫКМЕТЫ 3 НАРОДНАГА КАЛЕНДАРА, НАЗІРАННІ « 133 Марка косіць сена шпарка, a прыйдзе мароз — паклаў ды павёз. Стась І.В., 1912 г.н., 1998. Заполле Кос. Мікола галодны i халодны. Лушчык В.І., 1930 г.н., 2000. Алыпаніца Квас. Дзень святога Міколы святкуецца двойчы: 9 (22) траўня i 6 (19) снежня. У траўні, калі канчаліся запасы, Мікола быў галодны, другі Мікола адзначаўся ў снежні, калі ўжо холад на дварэ. Многа снегу — многа хлеба. Харэвін K.K., 1925 г.н., 2006. Грыўда Міл. На Благавешчанне бусел яйцо знясе. Зайка Ф.Я., 1907 г.н., 1980. Заполле Кос. Бла га вешча нне - свята, якое адзначаецца 25 еакавіка (7 красавіка). На Благавешча птушка гнязда не ўе, а дзеўка касы не пляце. Лушчык В.І., 1930 г.н., 2001. Алыпаніца Квас. Благавешчанне лічылася адным з найважнейшых святаў. У той дзень звычай забараняў амаль усе работы. На Галавасек ігруш нельга есці, бо скулы апануюць. Лушчык В.І., 1930 г.н., 2001. Алыпаніца Квас. Галавасек — "адсячэнне галавы" хрысціцеля Іаана, адзначаецца 29 жніўня (11 верасня). На Грамніцы нап'ецца певень вадзіцы. Зайка Ф.Я., 1907 г.н., 1980. Заполле Кос. На Пятра — пару булачак напякла, а на Іллю — цэлую печ налью. Зайка А.П., 1911 г.н., 1980. Заполле Кос. Пятро — свята, якое адзначаецца 29 чэрвеня (12 ліпеня). Ілля — свята, якое адзначаецца 20 ліпеня (2 жніўня). а) На Пятра прыпякла, а на Іллю поўну печ налью. Лушчык В.І., 1930 г.н., 2001. Алыпаніца Квас. б) На Яна нажала, на Пятра напякла, а на Іллю поўну печ налью. Лушчык В.І., 1930 г.н., 2002. Алыпаніца Квас. На Юр'я валам дай, а сам на печ уцякай. Ціток А.У., 1905 г.н., 1975. Заполле Кос. Юр'е — свята, якое адзначаецца 23 красавіка (6 траўня
Дадатковыя словы
напецца, юре, юря
18 👁