Прыказкі і прымаўкі з Косаўшчыны (2015). А. Ф. Зайка

 ◀  / 290  ▶ 
ПРЫКМЕТЫ 3 НАРОДНАГА КАЛЕНДАРА, НАЗІРАННІ 131 Благавешча — Благавешчанне, свята, якое прыпадае на 25 сакавіка (7 красавіка). Да Святога Духа не скідай кажуха, i па Святым Дусе ў тым самым кажусе. Зайка Ф.Я., 1907 г.н., 1980. Заполле Кос. Да Святога Духа — да свята Сёмухі (Тройцы), праз сем тыдняў пасля Вялікадня. Дзе мухаморы, там i баравікі. Таўрэль У.А., 1938 г.н., 1995. Була Міл. а) Дзе чырвоныя мухаяркі, там i баравікі. Лушчык В.І., 1930 г.н., 2002. Альшаніца Квас. Мух ая ркі — мухаморы. Дождж у маю — хлеб гультаю. Міхнюк Г.Ф., 1942 г.н., 2010. Размеркі Стайк. "Дошч у маі на добры ўраджай" (тлум. інф.). Жаваранак прылятае на праталіну, шпак на прагаліну, журавель з цяплом, а ластаўка з лістом. Зайка Ф.Я., 1907 г.н., 1980. Заполле Кос Жураўлі ляцяць высока — зіма яшчэ далёка. Зайка Ф.Я., 1907 г.н., 1980. Заполле Кос. Зімні дзянёк, што камарыны насок. Зайка А.Ф., 1948 г.н., 2001. Заполле Кос. Г. зн. кароткі, малы. Зіму завалачы ў летнік. Пястрак С.Д., 1907 г.н., 1984. Бялавічы Кос. "Значыцъ, сані завалачы у падпаветку" (тлум. інф.). Ілля нарабіў гнілля. Ціток Н.П., 1963 г.н., 1978. Заполле Кос. "Здараяцца, шчо ў пачатку жніўня часта йдуцъ дажджы, на жніво ŭ сенакос" (тлум. інф.). І ў дурня трэба, каб было сена на Юр'я. Ціток А.У., 1905 г.н., 1975. Заполле Кос. Адзначалася два Юр'евы дні: 23 красавіка (6 траўня) - галодны" i 26 лістапада (9 снежня) — халодны". Тут: веснавы
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

юревы, юря
21 👁
 ◀  / 290  ▶