Прыказкі і прымаўкі з Косаўшчыны (2015). А. Ф. Зайка

 ◀  / 290  ▶ 
ПРЫКМЕТЫ 3 НАРОДНАГА КАЛЕНДАРА, НАЗІРАННІ Авёс гаворыць: "Сей мяне ў грязь, то будзеш князь". Пястрак С.Д., 1907 г.н., 1984. Бялавічы Кос. Боб цвіце, сабака ліняе, бедны гаспадар хлеба не мае. Лушчык В.І., 1930 г.н., 2001. Алынаніца Квас. "Якрас калі цьвіце боп i да новага ўраджаю далёко, а старых запасоў німа, у сялянскай гаспадарцы наступая бясхлебіца" (тлум. інф.). Бусел кажа: "Удаўлюся, удушуся, але на дванаццатым тыдні вярнуся". Лушчык В.І., 1930 г.н., 2001. Алынаніца Квас. Г. зн. на дванаццатым тыдні пасля Калядаў. Варвары кусок ночы ўварвалі. Лушчык В.І., 1930 г.н., 2002. Алынаніца Квас. 4 (17) снежня — дзень святой Варвары; неўзабаве пасля яго паступова пачынае большаць дзень, меншае ноч. Грамніцы — палова зіміцы. Зайка А.Ф., 1948 г.н., 2001. Заполле Кос. Грамніцы — свята, якое адзначаецца 2 (15) лютага. Гром на крыгу — халодная вясна. Лушчык В.І., 1930 г.н., 2002. Алынаніца Квас. Гуляй, кіёк, апошні дзянёк, заўтра Пакровы — пасякуць на дровы. Лушчык В.І., 1930 г.н., 2001. Алынаніца Квас. На Пакровы (14 (27) кастрычніка) жывёлу ўжо не выпускалі на пашу. Гусі ляцяць нізка — зіма блізка. Казімірчык А.П., 1928 г.н., 2001. Скураты Квас. Да Благавешча i зімы не лай, i саней не хавай. Зайка Ф.Я., 1907 г.н., 1980. Заполле Кос
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
14 👁
 ◀  / 290  ▶