ПРЫКАЗКІ І ПРЫМАЎКІ 129 Я не зямля, усіх не пабяру. Казімірчык А.П., 1928 г.н., 2004. Скураты Квас. Так кажа той, хто не хоча ці не можа памагчы. Я не людзі, але i ты не чалавек. Галабурда Л.П., 1962 г.н., 1978. Заполле Кос. Так кажуць у адказ на абвінавачанне ў дрэнных паводзінах. Я не сонца: усіх не сагрэю. Лушчык А.І., 1953 г.н., 2001. Алынаніца Квас. Кажуць, калі дзеці спадзяюцца на дапамогу старых, ужо нямоглых бацькоў. Ятроўка горш за воўка. Лушчык А.І., 1953 г.н., 2001. Алынаніца Квас. Ятроўка — мужава сястра. Яшчэ таго Бог не ўрадзіў, хто б д'яблу дагадзіў. Лушчык А.І., 1953 г.н., 2002. Алынаніца Квас. Так кажуць, калі хочуць падкрэсліць нясцерпны характар чалавека. 5. А.Зайка
Дадатковыя словы
дяблу
11 👁