Прыказкі і прымаўкі з Косаўшчыны (2015). А. Ф. Зайка

 ◀  / 290  ▶ 
ПРЫКАЗКІ І ПРЫМАЎКІ Як у голаў зайдзе, то i на печы знайдзе. Верабей К.С., 1963 г.н., 1978. Заполле Кос. Як хачу, так па бацьку плачу. Лушчык В.І., 1930 г.н., 2001. Алыыаніца Квас. Чалавек вольны ў паводзінах. Як хлеб на возе, то няма бяды ў дарозе. Лушчык В.І., 1930 г.н., 2002. Алынаніца Квас. Г. зн. галодны не будзеш. а) Як хлеб у возе, то i абед у дарозе. Мінчук П.І., 1918 г.н., 2005. Стайкі Стайк. Як хочаш памагчы, то лепей памаўчы. Голуб І.В., 1931 г.н., 2002. Скураты Квас. Часам парады чужога чалавека дакучаюць, збіваюць з толку. Як хто есць, так i робіць. Міхнюк Г.Ф., 1942 г.н., 2002. Размеркі Стайкі. Як чалавек здаровы, то i багаты. Лушчык В.І., 1930 г.н., 2001. Альшаніца Квас. Як чуюць, то начуюць. Зайка А.П., 1911 г.н., 1980. Заполле Кос. Да добрага, спагадлівага чалавека прытуліцца кожны, тым болей жабрак. Як яны людзі, то i я чалавек. Лушчык А.І., 1953 г.н., 2001. Альшаніца Квас. "Як альбы-якіх прымаюцъ за людзей, то й мяне лічэця чалавеком" (тлум. інф.). Яму Бог не дагодзіць. Бялевіч М.І., 1922 г.н., 2003. Косава. "77ра буркліваго, усім не задаволенаго чалавека" (тлум. інф.). Яму гавары, а ён дагары. Зайка А.Ф., 1948 г.н., 2001. Заполле Кос. Пра непаслухмянага, упартага чалавека. Яму хоць плюй у вочы, скажа: дождж ідзе. Лушчык А.І., 1953 г.н., 2001. Алынаніца Квас. Пра бессаромнага чалавека
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
12 👁
 ◀  / 290  ▶