ПРЫКАЗКІ І ПРЫМАЎКІ 127 "Цяшко чалавеку ўстрымацца ад граху, адно спадзяваньне — на божае дараванъне" (тлум. інф.). Як судзінка поўна, то й гаспадынька моўна. Зайка А.П., 1911 г.н., 1980. Заполле Кос. Судз інка — бочка ці скрыня, у якую ссыпалі збожжа. "Як поўная камора прыпасаў, тады ŭ гаспадыня нешчо варта i да яе голасу прыслухоўваюцца" (тлум. інф.). a) Як поўная скрыня, то i я гаспадыня. Савосціна В.І., 1930 г.н., 2003. Косава. Як сучка не схоча, сабачка не скоча. Лушчык В.І., 1930 г.н., 2002. Альшаніца Квас. Не жыццёвыя абставіны, а распуста прыводзіць да граху. Як схочаш, то вяроўку на шыю знойдзеш. Мінчук П.І., 1918 г.н., 2005. Стайкі Стайк. Без старания, хацення выніку не даб'ешся. Як сцячэ, то i кепская гаспадыня хлеба напячэ. Лушчык В.І., 1930 г.н., 2000. Алыпаніца Квас. "Як ураджайны гот, i мука сыпляцца, цячэ ж жорноў, то кажная гаспадыня хлеп напячэ" (тлум. інф.). Як топішся, то i за брытву хопішся. Мінчук П.І., 1918 г.н., 2005. Стайкі Стайк. У цяжкім, безвыходным становішчы шукаеш паратунку, выкарыстоўваеш апошні шанц. Як трывога, усе да Бога, а па трывозе — забыліся аб Бозе. Лушчык В.І., 1930 г.н., 2001. Алынаніца Квас. "Да бога заўсёды зъвяртаюцца ў няшчасьці, а пакінула бяда — i бох ні патрэбян" (тлум. інф.). Як ты да Бога, гэтак i Бог да цябе. Валах М.А., 1937 г.н., 2009. Бялавічы Кос. "I да бога, i да людзей трэба быцъ шчырым, праўдзівым" (тлум. інф.). Як ты да людзей, так людзі да цябе. Зайка А.П., 1911 г.н., 1980. Заполле Кос. Пра ўзаемапавагу. а) Як ты да мяне, так i я да цябе. Максімчык В.У., 1936 г.н., 2003. Бялавічы Кос
Дадатковыя словы
дабешся
13 👁