Прыказкі і прымаўкі з Косаўшчыны (2015). А. Ф. Зайка

 ◀  / 290  ▶ 
ПРЫКАЗКІ І ПРЫМАЎКІ Як пашыеш, так i зносіш. Лушчык В.І., 1930 г.н., 2001. Алыпаніца Квас. Як пойдзеш нацянькі, то праходзіш тры дзянькі. Міхнюк В.В., 1968 г.н., 2007. Івацэвічы. Не заўсёды простая дарога прыводзіць да мэты. Як прыйдзе смерць, сарочку знойдзеш. Доўжык В.Ф., 1906 г.н., 1985. Заполле Кос. Не трэба марыць пра недасяжнае, аддаленае ў часе, трэба жыць сённяшнім днём. Як прыпрэ, то i Кузьму бацькам назаве. Бурдзь А.М., 1963 г.н., 1978. Заполле Кос. "У бядзе кажны шукая люцкой помачы, прыхільнасьці" (тлум. інф.). Як пякла хлеб маці, то быў закалец на палец, стала пячы я, то стала на два. Лушчык В.І., 1930 г.н., 2002. Алынаніца Квас. За ка ле ц — сыры, нявыпечаны хлеб пры ніжняй скарынцы. "Хлеп сеу на скарынку, бо ні выхадзіуся у дзяжы" (тлум. інф.). Кажуць ipaнічна пра таго, хто смяецца з няўдачы іншага. Як п'ян, то капітан, а праспіцца, то свінні баіцца. Бялевіч І.М., 1920 г.н., 1995. Даргужы Міл. "Як нап'ецца, то герой, а працъверазея, то забыуся на свае геройство" (тлум. інф.). Як робіш, так маеш. Бялевіч М.І., 1922 г.н., 2002. Косава. Як сеў, так i прыкіпеў. Бахур Г.В., 1923 г.н., 2002. Яглевічы Ягл. Пра бестурботнага, нядбалага, бесклапотнага чалавека. Як скажа, то не перажуеш. Зайка Ф.Я., 1907 г.н., 1980. Заполле Кос. Пра бязглуздага чалавека i яго гаворку. Як стукаеш, так i адчыняюць. Воўна В.Ф., 1939 г.н., 2005. Заполле Кос. "Як добра папросіш чалавека, то ён ні ў чым табе ні адмовіць" (тлум. інф.). Як ступіў, то i саграшыў. Лісок Л.І., 1951 г.н., 2001. Заполле Кос
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

напецца, пян
10 👁
 ◀  / 290  ▶