Прыказкі і прымаўкі з Косаўшчыны (2015). А. Ф. Зайка

 ◀  / 290  ▶ 
ПРЫКАЗКІ І ПРЫМАЎКІ 125 Якое ехала, такое судасіла. Зайка А.П., 1911 г.н., 1980. Заполле Кос. Пра няўдалых мужа i жонку. Судасіць — спаткаць. Якое карэнне, такое i насенне. Зайка Е.Я., 1903 г.н., 1983. Заполле Кос. Якой мерай мераеш, такой табе памераюць. Карпенка B.M., 1926 г.н., 1983. Заполле Кос. "Як ты да людзей, гэдык i людзі да цябе" (тлум. інф.). Як падмажаш, так паедзеш. Лушчык В.І., 1930 г.н., 2001. Алынаніца Квас. "Як дасі хабар, то справу зрушыш зъ месца" (тлум. інф.). Як памёр Міранец, то ішоў увесь канец, а як памёр Радзючок, толькі поп ды дзячок. Лушчык А.І., 1953 г.н., 2002. Алынаніца Квас. Канец - тут: вуліца. "Як памрэ багаты, то ўсе йдуцъ правясьці ў апошнюю дарогу, спадзеючыся на багатую вячэру. А як бедны чалавек памрэ, то чаго да яго йсьці?" (тлум. інф.). а) Як памрэ багаты, то ўсе ідуць у хату, а як памрэ бедачок, то ідзе поп i дзячок. Ціток А.У., 1905 г.н., 1975. Заполле Кос. Як панадзіцца воўк у авечкі, то пакуль усіх не перавалочыць. Шчурскі У.Ф., 1911 г.н., 1991. Алынаніца Квас. "Як завядзецца злодзей у сяле, то цяшко ад яго пазбавіцца" (тлум. інф.). Як папыталі, так адказалі. Рабчэня У.І., 1940 г.н., 2004. Заполле Кос. "Ты да чалавека з павагаю — i да цябе гэдаксама" (тлум. інф.). Як паслаўся, так i выспаўся. Мінчук П.І., 1918 г.н., 2003. Стайкі Стайк. "Як пастараўся, так i маяш" (тлум. інф.). Як пачну лопаць, то за тыдзень локаць, за сорак дзён — гіба вон. Лушчык В.І., 1930 г.н., 1985. Алынаніца Квас. Прыгаворка ткаллі. Локаць — старадаўняя мера даўжыні, роўная прыблізна паўметра. Г i б а — мера асновы, палатна даўжынёй на хатнюю сцяну
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
13 👁
 ◀  / 290  ▶