ПРЫКАЗКІ І ПРЫМАЎКІ Як мужык з жонкай сварыцца, то ў гаршку трасца варыцца. Собаль K.C., 1912 г.н., 1975. Бялавічы Кос. Сваркі бураць сям'ю. Без згоды ў сям'і не будзе дастатку. Як наварыла, так i еж. Казімірчык А.П., 1928 г.н., 2004. Скураты Квас. "Несмач ніхто ні хоча есьці" (тлум. інф.). Як наясіся дабра, то нап'ешся з вядра. Казімірчык А.П., 1928 г.н., 2001. Скураты Квас. Пасля смачнай, сытнай ежы i вады нап'ешся. Як не будзеш раяны, то не будзеш лаяны. Воўна В.Ф., 1939 г.н., 2010. Заполле Кос. "Ніколі ні давай парадаў, бо калі твае парады ні спраўдзяцца, здабудзяш непрыяцеляў" (тлум. інф.). Як не вымые рука, то не выпалашча рака. Шчурко M.3., 1907 г.н., 1974. Заполле Кос. Да ўсяго трэба прыкласці рукі, нішто не зробіцца само. Як не еў, то не мог, а наеўся, то аблёг. Лушчык В.І., 1930 г.н., 2001. Алыпаніца Квас. Пра гультайства. Як не запрог, то не нукай. Воўна Г.І., 1961 г.н., 1976. Заполле Кос. Гэткімі словамі абсякуць таго, хто любіць у працы пакрыкваць на іншых. Як не палюбіш на брудна, то i на чыста трудна. Воўна В.Ф., 1939 г.н., 2002. Заполле Кос. "Калі кавалер ні прыгледзяў дзеўку ў працы, то на гулянцы тым болей" (тлум. інф.). Як не ўкусіць, то ўшчыкне, а ўсё роўна не міне. Лушчык В.І., 1930 г.н., 2000. Альшаніца Квас. Пра надакучлівага, прыдзірлівага чалавека. Як ні варочай, адно аднаго карочай. Здзітавец А.М., 1912 г.н., 1982. Заполле Кос. Усе людзі розныя па характарах, здольнасцях
Дадатковыя словы
напешся, сямю, сямі
14 👁