Прыказкі і прымаўкі з Косаўшчыны (2015). А. Ф. Зайка

 ◀  / 290  ▶ 
ПРЫКАЗКІ І ПРЫМАЎКІ 123 а) 3 лысінкаю нарадзіўся, з лысінкаю i памрэ. Лушчык В.І., 1930 г.н., 2001. Альшаніца Квас. У характары чалавека з часам мала што мяняецца. Якім рогам дастану, такім i чухаюся. Зайка А.П., 1911 г.н., 1980. Заполле Кос. "Як выходзіць, так i жыву" (тлум. інф.). Які палец ні парэж, аднолькава баліць. Бялевіч І.М., 1920 г.н., 1995. Даргужы Міл. Кожнае дзіця дарагое бацькам. Які поп, такі яго прыход. Зайка Ф.Я., 1907 г.н., 1980. Заполле Кос. У добрага гаспадара ўсюды парадак. Які розум, такая i гаворка. Воўна В.Ф., 1939 г.н., 2003. Заполле Кос. Якія грошы, такі тавар. Шчурко М.З., 1907 г.н., 1974. Заполле Кос. "Па грашах i тавар" (тлум. інф.). Які цесля — такі клін, які бацька — такі сын. Верабей М.Ф., 1924 г.н., 1998. Аўсто Стайк. Бацькі паўтараюцца ў дзецях. a) Якое дрэва — такі клін, які бацька — такі сын. Зайка Ф.Я., 1907 г.н., 1980. Заполле Кос. Якія сані, такія i самі. Серая В.У., 1979 г.н., 1994. Заполле Кос. "Кажны заслугоўвая тоя, чаго варты" (тлум. інф.). Як кепска замужам, то наплачашся, як добра, то наскачашся. Лушчык В.І., 1930 г.н., 2001. Алыпаніца Квас. Як людзі, так i мы. ПрымакМ.І., 1919 г.н., 2001. Івацэвічы. "Што ўсе людзі робяцъ, тоя й ты рабі" (тлум. інф.). Як ляжыш, то выгадуеш вош, як бяжыш, то дагоніш грош. Лушчык В.І., 1930 г.н., 2001. Альшаніца Квас. Старанны, руплівы чалавек здабудзе дабрабыт
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
17 👁
 ◀  / 290  ▶