Прыказкі і прымаўкі з Косаўшчыны (2015). А. Ф. Зайка

 ◀  / 290  ▶ 
ПРЫКАЗКІ І ПРЫМАЎКІ Як заскочана, так будзе i заплочана. Воўна В.Ф., 1939 г.н., 2003. Заполле Кос. Як заскочана — тут: як скакаў, як стараўся працаваць. "Я крабіў, як стараўся, так i палучыў" (тлум. інф.). Як захочаш сабаку выцяць (вытнуць), то кія знойдзеш. Зайка А.П., 1911 г.н., 1980. Заполле Кос. Калі паставіш перад сабою мэту, то знойдзеш шляхі яе дасягнення. Як здароў, то сто сяброў, а як знямог, то адзін Бог. Лушчык В.І., 1930 г.н., 2001. Алынаніца Квас. Хворы ды нямоглы нікому не трэба, аднаму Богу. Як з пана пан, то аддасць каравы, а як з мужыка пан, то здзярэ пасталы. Макарчэня А.М., 1962 г.н., 1978. Заполле Кос. Мужык, які стаў панам, не мае літасці. Каравы — каровы. Як зрабіў, так i зарабіў. Кукса М.П., 1928 г.н., 2001. Куляшы Міл. Заробак залежыць ад колькасці i якасці зробленага. Як зранку, так i да вечара. Лушчык В.І., 1930 г.н., 2001. Алынаніца Квас. Як не пашанцуе чалавеку з маладосці, то i да старасці не будзе шчасціць. Як з яйца, так i да канца. Здзітавец А.У., 1974 г.н., 2012. Заполле Кос. Які вецер вее, такі адвявае. Зайка Ф.Я., 1907 г.н., 1980. Заполле Кос. "Як ты да чалавека, гэдык i чалавек да цябе" (тлум. інф.). Які купец, такі тавар. Бялевіч А.Ц., 1909 г.н., 1996. Рацкевічы Mi л. "Кажны выбірая тавар па сваей кішэні" (тлум. інф.). Як купіць, то дорага, як прадаць, то тайна. Собаль К.С., 1912 г.н., 1975. Бялавічы Кос. Цяжка дагадзіць скупаватаму чалавеку. Які нарадзіўся, такі i памрэ. Бялевіч М.І., 1922 г.н., 2003. Косава
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
20 👁
 ◀  / 290  ▶