Як будзе ў людзей, то будзе і ў нас. Лушчык В.І., 1930 г.н., 2000. Альшаніца Квас.
Чалавек схільны да пераймання, імкнецца не адстаць ад іншых.
Як бяда, то не лезе ў рот і яда. Зубко Л.У., 1935 г.н., 2001. Бялавічы Кос.
Як возьме свінню сыць, то дагары сцыць. Лушчык В.І., 1930 г.н., 2001. Альшаніца Квас.
Пра чалавека, які дурэе з раскошы, вырабляе абы-што.
Як вядзецца, то і певень нясецца. Лушчык В.І., 1930 г.н., 2001. Альшаніца Квас.
Пра ўдачлівага чалавека.
Як гукнеш, так і адгукнецца. Гоган А.Д., 1922 г.н., 2002. Заполле Кос.
“Як ты зь людзьмі, гэдык і людзі да цябе” (тлум. інф.).
Як дапячэ, то сам уцячэ. Трында А.У., 1963 г.н., 1978. Заполле Кос.
“Як цяшко стане, сам дасьць лататы” (тлум. інф.).
Як есць, так і робіць. Мінчук М.Дз., 1930 г.н., 1997. Галенчыцы Ягл.
“Хто ў смак, хутко есьць, той і ў рабоці спрытны” (тлум. інф.).
Як ёсць грошы, то ўсякі харошы. Лушчык В.І., 1930 г.н., 2001. Альшаніца Квас.
Нават з фізічнымі недахопамі.
Як жнуць, то і жонкі людзі. Казімірчык А.П., 1928 г.н., 2001. Скураты Квас.
Даўней у час жніва асноўная работа клалася на плечы жанчыны, тады яна была паважаная асоба.
Як запрагаюць, то “кось-кось”, а як запрагуць, то “но”. Лушчык І.І., 1928 г.н., 1991. Альшаніца Квас.
Не заўсёды трэба верыць абяцанням.
а) Як ловяць, то “кось-кось”, а як зловяць, то дугою. Бабей Р.Д., 1911 г.н., 1995. Ёдчыкі Квас.
87 👁