Прыказкі і прымаўкі з Косаўшчыны (2015). А. Ф. Зайка

 ◀  / 290  ▶ 
ПРЫКАЗКІ І ПРЫМАЎКІ Яка я шкурка, такая натурка. Зайка А.Ф., 1948 г.н., 2001. Заполле Кос. Па выглядзе пазнаеш характар чалавека. Якая яда, такая хада. Шчурко Л.М., 1971 г.н., 1985. Заполле Кос. Як хто пад'еў, так i робіць. Як багаты, то i разумны. Міхнюк Г.Ф., 1942 г.н., 2001. Размеркі Стайк. "Можа, i не хацеў бы, а прыходзіцца слухацъ багатаго" (тлум. інф.). Як бацька памрэ, то дзеці напалову сіроты, а як маці памрэ, то круглыя сіроты. Лушчык В.І., 1930 г.н., 2001. Алынаніца Квас. "Як бацъко памрэ, то маці дзяцей ні пакіня, усё для шх аддасъцъ, а як маці памрэ, то бацъко пра дзяцей хутко забудзяцца, бо жонку сабе шукая" (тлум. інф.). Як беднаму жаніцца, то i ноч кароткая. Казімірчык А.П., 1928 г.н., 2001. Скураты Квас. "Беднаму заўсёды ні шанцуя" (тлум. інф.). Як Бог красу дзяліў — спала, як Бог шчасце дзяліў — устала. Лісок Ё.І., 1936 г.н., 1990. Алынаніца Квас. Як Бог лесу не зраўнаваў, так i людзей. Шчурко М.З., 1907 г.н., 1974. Заполле Кос. "Лес ніроўны й людзі ніроўныя" (тлум. інф.). Як Бог не згубіць, то людзі не загубяць. Шчурко М.Дз., 1941 г.н., 2014. Заполле Кос. "Калі бох цябе ні пакіня, то людзей баяцца німа чаго" (тлум. інф.). а) Як Бог не згубіць, то людзі нічога не зробяць. Шчурко Ф.А., 1926 г.н., 2002. Заполле Кос. "Усё ва ўладзе бога. Як бох ні забудзяцца, ні пакіня цябе, людзі нічого ні зробяць" (тлум. інф.). Як будзе добры дагляд, то буду i да Каляд. Шчурко Л.І., 1949 г.н., 2009. Заполле Кос. "Даўней трымаліся сваяцтва. Бывало, памалоцяцъ збожжа, назапасяцъ дроў на зіму, тады ходзяцъ у госьці адзін да аднаго. Гасьцявалі й тыдзенъ, i другі. Hi чужаліся гэдак, як зара" (тлум. інф
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

падеў
17 👁
 ◀  / 290  ▶