Прыказкі і прымаўкі з Косаўшчыны (2015). А. Ф. Зайка

 ◀  / 290  ▶ 
ПРЫКАЗКІ І ПРЫМАЎКІ 119 Таямніца - ці добрая яна, ці дрэнная - вылезе наверх, адкрыецца. Яблык ад яблыні далёка не падае. Зайка Ф.Я., 1907 г.н., 1985. Заполле Кос. Якія бацькі, такія i дзеці. Я болей забыўся, чым ты ведаеш. Доўжык C.A., 1976 г.н., 2008. Заполле Кос. Так адказваюць, калі хто-небудзь пачынае павучаць, даказваць сваё. Яго лепш карміць, чым апранаць. Воўна Г.І., 1964 г.н., 1979. Заполле Кос. Пра чалавека, які не беражэ вопраткі, адзення. Язык доўгі, a розум кароткі. Серая Т.У., 1977 г.н., 2008. Заполле Кос. Пра таго, хто плявузгае, што сліна да губы прынясе. Языком брашы, а рукам волі не давай. Зайка А.П., 1911 г.н., 1980. Заполле Кос. Гэтае выслоўе — папярэджанне гарачліваму, ахвочаму да бойкі чалавеку. Языком мянціць — не рабіць. Фядосік М.К., 1928 г.н., 1995. Гошчава Стайк. Размовы весці — не працаваць, рукі не забаляць. а) Языком мянціць — спіна не баліць. Лушчык В.І. 1930 г.н., 2001. Алыпаніца Квас. Яйка курыцу вучыць. Бялевіч І.М., 1920 г.н., 1995. Даргужы Міл. Выказваюць нездавальненне, калі малодшы папраўляе старэйшага. Як адзін крычыць, то другі маўчыць. Казімірчык А.П., 1928 г.н., 2004. Скураты Квас. "Сварку тушацъ маучанънем" (тлум. інф.). Якая матка, такое i дзіцятка. Мяхведзь К.П., 1925 г.н., 1995. Руда Падст. Дзеці пераймаюць ад бацькоў характар, звычкі. Якая мая мама, такая я сама. Шчурко М.А., 1936 г.н., 2000. Заполле Кос
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
15 👁
 ◀  / 290  ▶