ПРЫКАЗКІ 1 ПРЫМАЎКІ Што людзям, тое i нам. Крывецкая B.M., 1977 г.н., 1991. Бялавічы Кос. "Што будзя людзям, тое ŭ нам, німа чаго загадзя пераймацца" (тлум. інф.). Што малое здзярэ, то старое зжарэ. Лушчык А.І., 1953 г.н., 2001. Алыпаніца Квас. "І малыя, i старыя ні працуюць. Яны ні могуць прынесьці прыбыток у гаспадарцы" (тлум. інф.). Што пастол зробіць, тое бот не пераробіць. Лушчык В.І., 1930 г.н., 2001. Алыпаніца Квас. "Часам малы начальнік як зробіць, то i высокаму начальніку цяжка перарабіць" (тлум. інф.). Што праўда, то не грэх. Воўна В.Ф., 1939 г.н., 2001. Заполле Кос. Якая б ні была праўда непрыемная, але трэба з ёю пагадзіцца. а) Што торба - то не мех, што праўда — то не грэх. Букшта В.К., 1938 г.н., 2001. Сенькавічы Падст. Што старана, то навіна. Лушчык В.І., 1930 г.н., 2001. Алынаніца Квас. Што ў касцелі, тое i ў пасцелі. Зайка Ф.Я., 1907 г.н., 19800. Заполле Кос. Пра чалавека, які не бачыць розніцы паміж святочным адзеннем i буднім; пра неахайнасць. Шчаняты хутка робяцца, ды сляпыя родзяцца. Казімірчык А.П., 1928 г.н., 2004. Скураты Квас. Што зроблена хутка, будзе мець кароткі век. Шчасліваму i Бог памагае. Лушчык В.І., 1930 г.н., 2001. Альшаніца Квас. Шчасце за гарамі, а бяда за плячамі. Мінчук П.І., 1918 г.н., 2005. Стайкі Стайк. "Ніхто ні ведая, як стацъ шчасьлівым, а бяда — яна восъ, побач с табою" (тлум. інф.). Шыла ў мяху не схаваеш. Мінчук М.Дз., 1930 г.н., 1997. Галенчыцы Яг л
17 👁