Прыказкі і прымаўкі з Косаўшчыны (2015). А. Ф. Зайка

 ◀  / 290  ▶ 
ПРЫКАЗКІ І ПРЫМАЎКІ 117 Шкадуй дзіця, як душу, a трасі, як грушу. Лушчык В.І., 1930 г.н., 2001. Алыыаніца Квас. Шкадуй дзіця, але не давай яму праводзіць час марна, у ляноце. Што будзе, тое будзе. Прымак M.I., 1919 г.н., 2004. Івацэвічы. Што галава, то розум. Жук АЛ., 1934 г.н., 2004. Уласаўцы Жытл. Пра разнастайнасць падыходу пры развязанні якога-небудзь пытання. Што год, то ўдод. Лушчык В.І., 1930 г.н., 2001. Алынаніца Квас. Так жартуюць з тых, у каго часта нараджаюцца дзеці. Што думает, тое сніцца. Бахур Г.В., 1923 г.н., 2003. Яглевічы Ягл. Што зарабіў, тое i сцерабіў. Зайка Ф.Я., 1907 г.н., 1980. Заполле Кос. Гэтак смяюцца з неабачлівага, неашчаднага чалавека. Што з воза упала, тое прапала. Здзітавец А.М., 1912 г.н., 1984. Заполле Кос. Што страчана, згублена, змарнавана, таго назад не вернеш. Што згарыць, то не згніе. Кікун У.Ф., 1933 г.н., 2001. Мілейкі Mi л. Так суцяшаюць чалавека, які бядуе аб нейкай страде. Што зробіць хам, не пераробіць i пан. Собаль П.З., 1927 г.н., 2001. Квасевічы Квас. "Што зробіць малы начальны, то вышэйшы ні пераробіць" (тлум. інф.). Што край, то звычай. Мінчук П.І., 1918 г.н., 2005. Стайкі Стайк. У кожнай мясцовасці свае звычаі, парадкі. Што летам нагою, то зімою рукою. Лушчык В.І., 1930 г.н., 2001. Альшаніца Квас. "Летом столькі ягад ды грыбоў, што нагамі падбіваяш, а як назапасіш, то ўсю зіму есьці будзяш" (тлум. інф
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
22 👁
 ◀  / 290  ▶