116 ПРЫКАЗКІ І ПРЫМАЎКІ
Чужое хвалі, a свайго ў гразь не тапчы. Зайка Ф.Я., 1907 г.н., 1980. Заполле Кос.
"Можа, чужое што й лепшае, але любі й шануй сваё" (тлум. інф.).
Чужой бядзе не радуйся. Макарчэня А.Л., 1977 г.н., 1991. Заполле Кос.
Чужому навучайся, а свайго не цурайся. Зыбайла С.А., 1909 г.н., 1984. Бялавічы Кос.
"Папаў у чужыя людзі — жыві, як яны, пераймай йіх звычаі, але й свайго ні забывай, ні цурайся" (тлум. інф.).
Чужую бяду рукамі развяду, а ў сваей толку не знайду. Лушчык В.І., 1930 г.н., 2001. Алыпаніца Квас.
Чужыя беды здаюцца не такімі сур'ёзнымі, як свае.
Чужы кусок дзярэ раток. Бялевіч М.І., 1922 г.н., 2003. Косава.
Крадзенае ў рот не лезе.
Чужымі рукамі жар заграбаць. Лушчык В.І., 1930 г.н., 2000. Алынаніца Квас.
На старанную працу чужога чалавека не разлічвай, не спадзявайся.
Чужым розумам не пражывеш. Папко Т.Ф., 1906 г.н., 1995. Мілейкі Міл.
Чужыя грахі перад вачыма, а свае за плячыма. Казімірчык А.П., 1928 г.н., 2004. Скураты Квас.
У іншых бачым хібы, а сваіх не заўважаем.
Чуў звон, ды не ведае дзе ён. Гоган І.Я., 1931 г.н., 2004. Заполле Кос.
Пра чалавека, які поўніцца здагадкамі, чуткамі.
Шавец боты робіць, a ў апорках ходзіць. Зайка Ф.Я., 1907 г.н., 1980. Заполле Кос.
Так кажуць пра таго, хто стараецца для іншых, а пра сябе не думае.
Шкадуеш дзіця — не шкадуй яму дубца. Зайка А.П., 1911 г.н., 1980. Заполле Кос.
3 народнай педагогікі.
100 👁