ПРЫКАЗКІ І ПРЫМАЎКІ 115 Чаму ззамаладу навучышся — на старасць як знойдзеш. Куратнік І.С., 1915 г.н., 1997. Гічыцы Ягл. — Чаму ты бедны? — Бо дурны. — Чаму дурны? — Бо бедны. Лушчык В.І., 1930 г.н., 2001. Алынаніца Квас. Чарвяку прыходзіцца сем разоў на вяку, а мужыку сто разоў на вяку. Крыштопік Ю.І., 1976 г.н., 1991. Заполле Кос. На доўгім жыццёвым шляху чалавек спазнае шмат нягод i выпрабаванняў. Чорт сем пар лапцей стаптаў, пакуль пару дабраў. Лушчык В.І., 1930 г.н., 2001. Алыпаніца Квас. Так кажуць пра сужэнцаў, якія ў адмоўных якасцях не саступаюць адно аднаму. Чорт толькі ў лазу завядзе, a жанчына ў нетру. Кот H.M., 1945 г.н., 1998. Заполле Кос. Мужчына, паддаўшыся жаночым чарам, задаволіць yce яе капрызы. Чужая балячка нікому не баліць. Мінчук П.І., 1918 г.н., 2005. Стайкі Стайк. Чужое няшчасце здаецца меншае, чым сваё. Чужая кроў не прападзе. Лушчык В.І., 1930 г.н., 2002. Алыпаніца Квас. За пралітую нявінную кроў заўсёды чакае пакцранне, расплата. Чужое вока бачыць далёка. Лушчык В.І., 1930 г.н., 2002. Алынаніца Квас. Заўсёды здаецца, што збоку відней. Чужое дабро бярэ за рабро. Шашук Ф.С., 1922 г.н., 2001. Руда Падст. "Ш чужого ні пакарыстаясъся. Яно ні пойдзе на дабро" (тлум. інф.). а) Чужым дабром не забагацееш. Зайка А.П., 1911 г.н., 1980. Заполле Кос. б) Чужое на карысць не пойдзе. Стась С.Я., 1976 г.н., 1991. Заполле Кос. Чужое ніхто не шкадуе. Бабей Р.Д., 1911 г.н., 1995. Едчыкі Квас. "Чужого ні шкада, бо ты да яго сваіх рук ні прыклаў" (тлум. інф
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
17 👁