ПРЫКАЗКІ І ПРЫМАЎКІ Цаца-цаца — ды ў кішэню. Шчурко M.A., 1936 г.н., 2002. Заполле Кос. "Спадабалася што, дык ужо цікуя, каб ніхто ні ўбачыў ды. кап пакласьці сабе ў кішэню" (тлум. інф.). Цераз сілу i конь не бярэ. Антонік У.М., 1936 г.н., 2006. Була Міл. Трэба сувымяраць свае сілы з магчымасцямі. ЦІ карова, ці цяля — Бог не любіць круцяля. Лушчык В.І., 1930 г.н., 2002. Алыпаніца Квас. Ніхто не любіць таго, хто ашуквае, хлусіць. Ці плач, ці галасі — рады не дасі. Гоган Г.Я., 1975 г.н., 1990. Заполле Кос. Як суцяшэнне тым, у каго здарылася непапраўная бяда. Ціха, бо разбудзіш ліха. Собаль П.З., 1927 г.н., 2000. Квасевічы Квас. Папярэджанне не чапаць зласлівага чалавека. а) Не будзі ліха — няхай спіць. Лушчык B.I., 1930 г.н., 2001. Альшаніца Квас. "Не чапай ліхого чалавека, абміні яго, вымаўчы яму, выбач" (тлум. інф.). Ціхая вада берагі рве. Зайка Ф.Я., 1907 г.н., 1985. Заполле Кос. Часам i незаўважны, ціхі, спакойны чалавек здольны на рашучыя ўчынкі. Цэлы дзень языком малоціць, a ўмалоту не відно. Лушчык В.І., 1930 г.н., 2001. Альшаніца Квас. Так кажуць пра пустамелю. Чалавек галодны ні на што не годны. Макарчэня M.M., 1934 г.н., 1995. Заполле Кос. Чалавек не свіння — усё з'есць. Шаўкун М.У., 1936 г.н., 2003. Кушняры Падст. Так пасмяюцца з усёеднасці чалавека. Чалавек як муха: тут ёсць, а тут няма. Зайка А.П., 1911 г.н., 1980. Заполле Кос. Пра кароткасць чалавечага веку i немінучасць смерці
Дадатковыя словы
зесць
24 👁