Хто ў карчму ўчашчае, той хлеба не мае. Пястрак С.Д., 1907 г.н., 1984. Бялавічы Кос.
Чалавек, які пачуў смак у гарэлцы, загубіць гаспадарку.
Хто ў краю — у божым раю, хто пасярэдзіне — у воўчай бярэзіне. Лушчык В.І., 1930 г.н., 2000. Альшаніца Квас.
"Жыць на краю сялібы — вялікая выгода. Вольно ўсім — і людзям, і скаціні. Сярод людзей жыць — жыць у цясноці, у сварках і зватках" (тлум. інф.).
Хто ў лесе не злодзей, той дома не гаспадар. Зайка Ф.Я., 1907 г.н., 1980. Заполле Кос.
Крадзеж у лесе традыцыйна не лічыўся за грэх.
Хто ходзіць, той спатыкаецца, хто робіць, той памыляецца. Зайка Ф.Я., 1907 г.н., 1985. Заполле Кос.
"Усяк бывая ў жыцьці: і памылісься ў чымсьці, і паправісься — жывы чалавек, усяк выходзіць" (тлум. інф.).
Хто хутка есць, той хутка робіць. Міхнюк Г.Ф., 1942 г.н., 2003. Размеркі Стайк.
"Чалавек быстры — хуткі ва ўсім: і ў ядзе, і ў рабоці" (тлум. інф.).
Хто цягне, на таго валяць. Зайка А.Ф., 1937 г.н., 2005. Івацэвічы.
Пра чалавека, які робіць не толькі сваю, але і чужую працу.
а) Хто цягне, на тым едуць. Воўна В.Ф., 1939 г.н., 2002. Заполле Кос.
Хто чужое шкадуе, свайго не мае. Лушчык В.І., 1930 г.н., 2001. Альшаніца Квас.
"Трэба сваё глядзець, пільнаваць" (тлум. інф.).
Цалуюць, але ўсе бязносыя. Лушчык В.І., 1930 г.н., 2003. Альшаніца Квас.
Бязносыя — тут: бедныя. "Хіляцца да цябе, бо спадзяюцца, што пажывяцца, а тут самому трэба, кап хто памох" (тлум. інф.).
Цацанка-абяцанка, а дурню радасць. Куіс М.Д., 1925 г.н., 2003. Косава.
Не трэба быць даверлівым і спадзявацца на лёгкі поспех, слухаючы чыесьці абяцанні.
102 👁