ПРЫКАЗКІ І ПРЫМАЎКІ Хто пытае, той не блудзіць. Шаўкун М.У., 1936 г.н., 2003. Кушняры Падст. Хто раз украў, таго болын цягне. Воўна В.Ф., 1939 г.н., 2001. Заполле Кос. Калі чалавеку ўдалося раз штосьці ўкрасці i яго не злавілі, то яму зноў хочацца ўкрасці. Хто рана ўстае, таму Бог падае. Казімірчык А.П., 1928 г.н., 2001. Скураты Квас. "Руплівы, дбайны чалавек, які с сонцом устав, мая дастаток у хаці" (тлум. інф.). Хто сам сябе хваліць, няхай таго пярун спаліць. Зайка А.П., 1911 г.н., 1985. Заполле Кос. "Нядобра чалавеку самого сябе хваліць, няхай гэто другія робяцъ" (тлум. інф.). Хто сам хлусіць, той другім не верыць. Лушчык B.I., 1930 г.н., 2001. Альшаніца Квас. "Чалавек заўсёды судзіць іншых людзей па сабе" (тлум. інф.). Хто скача, а хто плача. Стась Ж.Б., 1975 г.н., 1990. Заполле Кос. "Ні ўсе разом весяляцца, ні усе разом плачуцъ" (тлум. інф.). Хто скупы, той не дурны. Зайка А.П., 1911 г.н., 1984. Заполле Кос. "Э, чалавек ашчадны, нават трошкі скупаваты, — ні дурны: ён грошай на вецяр ні кідая" (тлум. інф.). Хто спіць да сонца, у таго хлеб у машонцы. Зайка А.П., 1911 г.н., 1980. Заполле Кос. Г. зн. вобмаль, мала. Машонка — тут: невялікая торба. Хто ў боб, хто ў гарох. Кікун У.Ф., 1933 г.н., 2011. Мілейкі Mi л. Так кажуць, калі паміж людзьмі няма паразумення. Хто ў жніво халадку шукае, той галадае. Зайка Ф.Я., 1907 г.н., 1985. Заполле Кос. "У жніво само цяшкая работа, i толькі гулътай хаваяцца ад яе" (тлум. інф
19 👁