ПРЫКАЗКІ І ПРЫМАЎКІ * 1 1 1 Хто мае пчолы, той мае мёд, хто мае дзеці, той мае смурод. Лушчык В.І., 1930 г.н., 2000. Алынаніца Квас. Так адкажуць таму, хто папракне за непарадак у хаце. Хто малады ажаніўся, той не памыліўся. Зайка Ф.Я., 1907 г.н., 1985. Заполле Кос. "Маладому ляхчэй ажаніцца, чым пажылому. І сілы, кап пабудавацца, абжыцца, у маладого болей" (тлум. інф.). Хто на неба пазірае, той без хлеба падыхае. Бялевіч А.Ц., 1909 г.н., 1996. Рацкевічы Міл. "Хто ано чакая, кап хутчэй сонцо зайьило, хто ляніцца рабіць, той хлеба ні мецъмя" (тлум. інф.). Ано — толькі. Хто не нарадзіўся, той паміраць не будзе. Куратнік І.С., 1915 г.н., 1997. Гічыцы Ягл. Хто не робіць, той нічога не мае. Максімчык В.У., 1933 г.н., 2002. Бялавічы Кос. Хто нічога ў хляве не трымае, той убытку не мае. Лушчык В.І., 1930 г.н., 2002. Алыпаніца Квас. "У каго німа ні каровы, ні сьвіней, у таго нічого ні прападзя, яму перажывацъ німа чаго" (тлум. інф.). Хто новага не мае, той старому рад. Зайка А.М., 1968 г.н., 1983. Заполле Кос. Трэба задавальняцца тым, што ёсць. Хто парася ўкраў, таму ў вушах пішчыць. Мінчук М.Дз., 1930 г.н., 1997. Галенчыцы Ягл. Хто адчувае за сабою віну, той не мае спакою. Хто прастуе, той дома не начуе. Лушчык В.І., 1930 г.н., 2000. Алынаніца Квас. "Хто ходзіць нацянькі, часта блудзіць" (тлум. інф.). Хто працуе, той i мае. Міхнюк Г.Ф., 1942 г.н., 2001. Размерю Стайк. Хто старанны, дбайны ў працы, у таго дастатак у хаце. Хто пра што, а цыган пра сала. Зайка С.М., 1947 г.н., 2005. Косава. Што каму рупіць, той пра гэта i гаворыць
18 👁