ПРЫКАЗКІ І ПРЫМАЎКІ Хто гуляе змоладу, той памрэ з голаду. Зайка А.П., 1911 г.н., 1985. Заполле Кос. "Гультай на старасьці нічога ні мая: ні дома, ні сям'і" (тлум. інф.). Хто дбае, той i мае. Зайка А.П., 1911 г.н., 1980. Заполле Кос. "Хто дбайны гаспадар, у таго достаток у хаці" (тлум. інф.). а) Хто як дбае, так мае. Міхнюк Г.Ф., 1942 г.н., 2001. Размерю Стайк. Хто ззамаладу працуе, той на старасці пануе. Шчурскі У.Ф., 1911 г.н., 1996. Алынаніца Квас. Хто з языком, той з пірагом. Міхннж Г.Ф., 1942 г.н., 2001. Размерю Стайк. Чалавека, здольнага да слова, вітаюць усюды. Хто знае, хто ведае, той добра абедае, а хто не знае, не чуе, той дома не начуе. Лушчык B.I., 1930 г.н., 2001. Алынаніца Квас. У жыцці трэба быць дапытлівым, цікаўным. Хто каля вады ходзіць, то памочыцца, а каля дабра — пажывіцца. Лушчык В.І., 1930 г.н., 2001. Алынаніца Квас. "Які б ні быў чалавек, а паквапіцца на дармовае" (тлум. інф.). Хто каму годзіць, той сабе шкодзіць. Голуб І.В., 1931 г.н., 2002. Скураты Квас. Іншым памагай, але i сябе глядзі. Хто капейку не беражэ, той сам рубля не варты. Зайка А.Ф., 1937 г.н., 2005. Косава. Пра эканомнасць, ашчаднасць. Хто коней мяняе, у таго хамут гуляе. Зайка Ф.Я., 1907 г.н., 1985. Заполле Кос. Хто шукае яшчэ лепшага, чым у яго ёсць, страціць усё. Хто мае дочкі — ходзіць без сарочкі. Лісок Л.І., 1951 г.н., 2001. Заполле Кос. "За дочкамі трэба дацъ пасах, таму бацькі апошняе аддаюцъ, выдаючы йіх замуж" (тлум. інф
Дадатковыя словы
сямі
23 👁